Пра гэта паведамляецца на сайце ЭСПЧ. ЭСПЧ прызначыў кожнаму заяўніку па 52 тысячы эўра кампэнсацыі.
Заяўнікі пацярпелі ад катаваньняў у 2009–2017 гадах у Маскве, Чачні, Дагестане і Інгушэтыі. Суд у Страсбуры палічыў, што расейскія ўлады парушылі іх права на свабоду і асабістую недатыкальнасьць, права на справядлівы судовы разбор і артыкул аб забароне катаваньняў.
Адзін з заяўнікаў — жыхар Дагестану Абуталіп Шахруеў — паведамляў, што ў 2017 годзе яго затрымалі і даставілі ў рэспубліканскі Цэнтар супрацьдзеяньня экстрэмізму МУС. Там яго нібыта прымушалі прызнацца ў сувязях зь незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі і ўжывалі да яго катаваньні. Шахруеў даў прызнальныя паказаньні. Пазьней суд асудзіў яго на 11 гадоў калёніі строгага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін памяняў кіраўніка турэмнай сыстэмы Расеі пасьля апублічаньня беларусам сьведчаньняў пра катаваньні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Gulagu.net апублікаваў новыя відэа згвалтаваньняў і катаваньняў вязьняў у саратаўскім турэмным шпіталіЭўрапейскі суд правоў чалавека ня можа разглядаць заявы грамадзян Беларусі, бо Беларусь не ўваходзіць у Раду Эўропы.