Паводле яе слоў, Анатоль Гатоўчыца затрымалі каля ізалятару, дзе праходзіў суд над Сяргеем Ціханоўскім ды іншымі фігурантамі справы.
«Толя пайшоў туды недзе каля 10 раніцы і раптам пазваніў. Сказаў, што яго затрымалі і вязуць меркавана ў суд, нібыта за маску з надпісам „За свабодныя выбары“. І на гэтых словах званок прыпыніўся. Дзе ён цяпер, ня ведаю», — расказала жонка Гатоўчыца Марыя.
Анатолю Гатоўчыцу 71 год. Ён шмат працаваў на Радыё Свабода, апошнім часам супрацоўнічаў з газэтай «Народная воля». У 2018 годзе Анатолю Гатоўчыцу зрабілі некалькі анкалягічных апэрацый.
«Але для іх ані ўзрост, ані стан здароўя не перашкода», — сказала пра затрыманьне мужа Марыя.
А 18-й гадзіне стала вядома, што Гатоўчыца ужо выпусьцілі, пакараўшы штрафам у 20 базавых велічынь (580 рублёў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хадзіў у той масцы паўтара года, і нічога». Журналіста аштрафавалі нібыта за пікетаваньне каля ізалятара, дзе судзілі ЦіханоўскагаСёньня міліцыя прыяжджала да гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай — прапанавалі праехаць зь імі. Але яна не згадзілася, бо на самаізаляцыі з каранавірусам.
Таксама шмат гадзін не выходзіў на сувязь гомельскі журналіст Яўген Меркіс. Увечары ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што яго затрымлівалі, але што ён ўжо на волі:
«Затрымалі сёньня ля дома з раніцы і павезьлі ў РАУС. Пратрымалі ў выніку ля 7 гадзін, пратаколаў не складалі. Ізалявалі, бо да сьмерці баяліся, што сёньня нехта хоць нешта напіша ці здыме пра Гомельскі працэс».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 18 гадоў зьняволеньня. У закрытым судзе вынесьлі выракі Лосіку, Папову, Сакаву, Статкевічу, Ціханоўскаму і Цыгановічу. ФОТА і ВІДЭА