13 сьнежня каля 17:00 на электронную пошту аддзяленьня беларускай амбасады ў Санкт-Пецярбургу прыйшло паведамленьне з электроннага адрасу на сэрвэры ў Швайцарыі.
Як паведамляе пецярбурскі сайт konkretno.ru, аўтары паведамленьня заявілі, што «стаміліся трываць дыктатарскі рэжым, узначалены А.Р.Лукашэнкам і ягоным злачынным асяродзьдзем». Яны запатрабавалі поўнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных і адстаўкі Лукашэнкі. Іначай яны пагражалі падарваць «усе замінаваныя аб’екты» пасьля 23:00.
Спэцыялісты агледзелі памяшканьне дыпляматычнага прадстаўніцтва Беларусі на вуліцы Бонч-Бруевіча і прылеглую да яго тэрыторыю, выбуховых прыстасаваньняў не знайшлі.
Таксама ў панядзелак такое паведамленьне пра міну атрымала беларускае консульства ў Смаленску, але і там не знайшлі выбухоўкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У шэрагу ВНУ, школ і Нацыянальнай бібліятэцы эвакуацыя, прыйшлі паведамленьні аб мінах. «Замінавалі» і амбасаду Беларусі ў Вене ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС пацьвердзіў падпал дзьвярэй амбасады Беларусі ў Бэльгіі