Чаму Лукашэнка звольніў Ярмошыну? Дыскусія

Лідзія Ярмошына

У чым прычыны адстаўкі старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай? Ці перастала Лукашэнку задавальняць яе праца? Якія задачы пастаўленыя перад новым кіраўніком ЦВК Ігарам Карпенкам?

Гэтыя тэмы абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.

Карбалевіч

  • Ярмошына прыйшла на сваю пасаду з парушэньнем закону.
  • Прызначэньне старшыні ЦВК было прэрагатывай Вярхоўнага Савету.
  • Лукашэнка сваім указам з парушэньнем закону прызначыў яе на пасаду старшыні.
  • Пры Ярмошынай, яе высілкамі была створаная амаль ідэальная машына для атрыманьня патрэбных вынікаў галасаваньня.

Валер Карбалевіч

  • Ярмошына — гэта ўжо ня прозьвішча, гэта брэнд стварэньня паралельнай рэальнасьці, нічым не падобнай да таго, як людзі рэальна галасуюць.
  • Чаму яе адправілі ў адстаўку? Тут і ўзрост, і заканчэньне кантракту.
  • Лукашэнка стаяў перад няпростым выбарам.
  • Калі Ярмошына — гэта брэнд беларускіх выбараў, то мяняць брэнд напярэдадні важнай электаральнай кампаніі трохі небясьпечна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прызначыў былога лідэра праўладнай Кампартыі Карпенку старшынём Цэнтравыбаркаму. Што пра яго вядома
  • Гэта незразумелы сыгнал «вэртыкалі».
  • Другая праблема, якая ўзьнікла перад Лукашэнкам, — гэта гранічна нізкі давер да ЦВК.
  • Замена Ярмошынай на Карпенку — спроба вярнуць ЦВК давер грамадзтва і легітымнасьць.

Цыганкоў

  • У апошнія гады, асабліва пасьля леташніх выбараў Ярмошына пачала дэманстраваць стомленасьць, абыякавасьць.
  • Я не лічу, што сыход Ярмошынай зусім нічога не азначае.
  • Як мінімум, гэта азначае, што ўлады палічылі, што наступную кампанію (рэфэрэндум) яна ўжо не пацягне, не правядзе на «належным узроўні».

Віталь Цыганкоў

  • 10 жніўня 2020-га яна абвясьціла спушчаныя ёй зьверху лічбы і нават ня стала даваць ніякіх істотных камэнтароў, не правяла традыцыйнай прэсавай канфэрэнцыі.
  • Як сьведчыць Алесь Пілецкі, яна загаварыла толькі з адным журналістам, якому паведаміла, што на выбарах 2020 году яе найбольш уразіў учынак мастака-акцыяніста Кузьміча, які намаляваў на сваім выбарчым бюлетэні фалас.
  • Дзіўнаватыя ўражаньні для афіцыйнай асобы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шукаў апірышча «каляровых рэвалюцый», вярнуў у школы ваенрукоў. 10 фактаў пра Ігара Карпенку, які ўзначаліў ЦВК
  • Яна неаднойчы казала, што ёй засталося толькі «дажываць жыцьцё». Магчыма, такі настрой быў у яе зьвязаны і са сьмерцю сына ў 2017 годзе.
  • Яна ўжо не праяўляла ранейшага энтузіязму, а для кампаніі наступнага году ён уладзе на гэтай пасадзе спатрэбіцца.
  • Карпенку давядзецца наноў фармаваць выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў, вычышчаючы адтуль неляяльных.

Дракахруст

  • З пункту гледжаньня незалежнага грамадзтва выбары 2020 году вызначаліся шалёным ціскам на назіральнікаў, фантастычнымі, нічому неадпаведнымі выніковымі лічбамі: за Лукашэнку — звыш 80%.
  • Зь іншага боку, каля 200 участковых камісіяў у выніковых пратаколах зафіксавалі, што Ціханоўская набрала больш за 50%, а яшчэ каля 100 — што яна не дасягнула 50%, але набрала больш, чым Лукашэнка.

Юры Дракахруст

  • І гэтыя дадзеныя зрабілі свой уплыў на грамадзкія настроі і на паводзіны людзей.
  • З вынікаў па гэтых 300 участках сталі рабіць выснову, што менавіта такія сапраўдныя вынікі і па ўсёй краіне.
  • З пункту гледжаньня ўлады — хто ў гэтым вінаваты? Ярмошына!
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папярэднія вынікі падліку галасоў на плятформе «Голас»: вынікі прэзыдэнцкіх выбараў сфальсыфікаваныя

Што было раней

  • Лукашэнка прызначыў Ігара Карпенку на пасаду старшыні Цэнтравыбаркаму.
  • Папярэдняй старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Беларусі 25 гадоў была Лідзія Ярмошына.
  • Яна ўзначаліла структуру пасьля адхіленьня ад пасады Віктара Ганчара, які пазьней зьнік разам зь бізнэсоўцам Анатолем Красоўскім.
  • Ігар Карпенка — былы лідэр праўладнай Камуністычнай партыі. Да гэтага прызначэньня ён займаў пасаду міністра адукацыі.