«Паколькі ўрадавая камісія ў нацыянальнай бясьпецы яшчэ не прыступіла да праверкі ўгоды, я рыхтую праект аб увядзеньні санкцый на нацыянальным узроўні, якія 10 сьнежня будуць пададзеныя на разгляд усіх чальцоў ураду. Спадзяюся, што разам зь Міністэрствам замежных спраў, якое адказвае за санкцыйную палітыку, мы хутка прымем аптымальнае рашэньне і спынім транспартаваньне ўгнаеньняў празь Літву», — напісаў Марус Скуодзіс на сваёй старонцы ў Facebook.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар замежных спраў Літвы заклікаў пісаць лісты беларускім палітвязьнямНапярэдадні кіраўнік МЗС Літвы Габрыелюс Ландсбергіс заявіў, што гатовы пайсьці ў адстаўку праз сытуацыю зь беларускімі ўгнаеньнямі.
Высьвятляецца, што вытворца ўгнаеньняў «Беларуськалій», які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, унёс перадаплату Літоўскай чыгунцы (Lietuvos gelezinkeliai) ужо пасьля набыцьця моцы санкцыямі 8 сьнежня.
Паколькі з уступленьнем амэрыканскіх санкцый «Беларуськалій» працягнуў транзыт сваіх тавараў празь Літву, дзяржаве нанесеная вялікая рэпутацыйная шкода, адзначыў кіраўнік літоўскай дыпляматыі.