Імпрэза прайшла онлайн ў 12:30 паводле менскага часу.
Больш за дзесяць гадоў Беларуская асацыяцыя журналістаў называе найлепшыя працы калег у пяці намінацыях конкурсу: «Інфармацыя», «Аналітыка», «Мастацкая публіцыстыка», «Журналісцкае расьсьледаваньне» і «Дэбют». Сёлета журы выбрала пераможцаў ва ўсіх пяці намінацыях зь ліку канкурсантаў, якія даслалі свае творчыя працы за 2020 год.
Вынікі конкурсу 2021 году:
Цырымонія прайшла ў Вільні падчас журналісцкага форуму, прымеркаванага да Сусьветнага дня правоў чалавека.
«Гэта адзін з самых моцных конкурсаў за ўвесь час. Узровень работ быў вельмі высокі: стылем, падачай, інфармацыйнасьцю, вэрыфікацыяй дадзеных, — пакрэсьліў старшыня журы Юрась Карманаў. — Конкурс праходзіў у незвычайных умовах: двое сяброў журы зь сямі знаходзяцца за кратамі, многія з канкурсантаў былі пабітыя беларускімі сілавікамі».
Інфармацыйныя жанры
- 1 месца: Кацярына Андрэева (Бахвалава), «Белсат»: «Рэпартаж з рукамі за сьпінаю. Як журналістка „Белсату“ правяла тры дні на Акрэсціна».
- 2 месца: Павал Сьвярдлоў, «Эўрапейскае радыё для Беларусі»: «Менск, дождж, мітынг за Лукашэнку».
- 3 месца: Юлія Слуцкая, Ала Шарко, Пётра Слуцкі, «Прэс-клюб»: «Марина Золотова: „В эту профессию мы шли именно потому, что не сдаёмся вот так просто“».
Аналітычныя жанры
- 1 месца: Станіслаў Івашкевіч, «Белсат»: «Прызнанні інсайдэраў пра фальсіфікацыю выбараў».
- 2 месца: Сямён Печанко, «Салідарнасць»: «Почему БелАЭС к моменту пуска стала ядерным чемоданом без ручки».
- 3 месца: Віталь Цыганкоў, Радыё Свабода: «Рызыкоўная гульня Лукашэнкі з каранавірусам».
Мастацка-публіцыстычныя жанры
- 1 месца: калектыў журналістаў тэлеканалу «Белсат»: Цыкль матэрыялаў «Мне яшчэ пашанцавала». Гісторыі катаваньняў,
- 2 месца: Адар’я Гуштын, TUT.BY, праект «Жены врагов народа», «„Клянусь, я этого не заслужила“. Как уничтожали женщин в лагере для жен изменников родины».
- 3 месца: Ганна Галёта, «Белсат»: «Дзе мой сьцяг?». Гісторыя барацьбы вядомай беларускай апазыцыйнай актывісткі Ніны Багінскай зь дзейнай уладай.
- 3 месца: Ларыса Малахава, «Имена»: «„Што вы здзелалі с маёй зямлёй?“ Как тракторист стал блогером, чтобы изменить жизнь в родной деревне».
Журналісцкае расьсьледаваньне
- 1 месца: Ксенія Ельяшэвіч, Tut.by: «Месяц после гибели Романа Бондаренко. Что мы выяснили за это время?».
- 2 месца: Вольга Ратмірава (Альхіменка), «Белсат», цыкль пра мэдыцыну: «Як зарабляюць на хваробах беларусаў», «Як у беларусаў крадуць грошы на лекі?», «Хто зарабляе на будаўніцтве лякарняў?».
- 2 месца: Тацяна Януцэвіч, Тацяна Мельнічук, ВВС: «„Воля одного человека“. Как в Беларуси казнят осужденных и что происходит с их семьями».
Дэбют
- 1 месца: Тацяна Ашуркевіч, Onliner.by: «У протеста женское лицо. Участницы субботних маршей о сутках, роли девушек в белорусском сопротивлении и моральном экзамене для мужчин».
- 2 месца: Вольга Северына, wmeste.by: «„Мне некомфортно жить в обществе, где на меня таращатся и дети, и взрослые“. Айтишница с инвалидностью — о своих взглядах на проблемы инклюзии».
- 3 месца: Юрый Хлапонін, Chrysalis Mag: «Палітвязьні 1930-х гадоў. Гісторыі рэпрэсаваных беларускіх мастакоў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Радыё Свабода перамагло ў гадавым журналісцкім конкурсе
23 сьнежня Беларуская асацыяцыя журналістаў разам з галоўнымі рэдактарамі і прадстаўнікамі беларускіх СМІ зладзіць падвядзеньне вынікаў года ў мэдыя. Імпрэза ў Zoom і YouTube зьвяжа многія краіны, дзе цяпер працуюць беларускія калегі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ператрусы і абарона зьняволеных калег. 10 фактаў пра Беларускую асацыяцыю журналістаў за мінулы год