4 сцэнары для Беларусі на 2022 год: ад «балота» да перавароту

12 экспэртаў зь Беларусі, Польшчы і Нямеччыны вызначылі 4 найбольш імаверныя сцэнары грамадзка-палітычнага разьвіцьця Беларусі ў 2022 годзе: «стабільнае балота», «акопная вайна», «Белазахстан» і «зьмена ўлады праз памылку».

Якія характарыстыкі гэтых сцэнароў, ад чаго залежыць іх рэалізацыя? Якую ролі ў іх адыгрываюць нечаканыя падзеі — «чорныя лебедзі»?

Пра гэта на канале Свабода Premium расказваюць удзельнікі праекту — палітоляг, экспэртка Нямецкага фонду Маршала ЗША Марына Рахлей і доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.

Рахлей

Марына Рахлей

  • Мы вызначалі, што магчыма, а што немагчыма на працягу наступнага году.
  • Мы разглядалі ўсе сцэнары ў дзьвюх восях каардынатаў: дэмакратычныя трансфармацыі і сацыяльная мабілізацыя.
  • Першы сцэнар — стабільнае балота, калі нічога не мяняецца: ні ўлада, ні грамадзтва.
  • У межах гэтага сцэнару народ зьмірыўся з тым, што кіраўніком дзяржавы застаецца асоба, якую ня выбралі ў жніўні летась.

Казакевіч

Андрэй Казакевіч

  • У межах варыянту «стабільнае балота» на рэфэрэндуме не прымаюцца рашэньні, зьвязаныя з дэмакратычным транзытам.
  • Калі мы гаворым пра дэмакратычныя трансфармацыі, мы ня маем на ўвазе ператварэньне Беларусі ў дэмакратычнае грамадзтва, мы гаворым аб ператварэньні кансалідаванага аўтарытарнага рэжыму ў гібрыдны.

Рахлей

  • Для ўлады рэфэрэндум будзе тэстам настрояў насельніцтва, у тым ліку і настрояў «вэртыкалі».
  • У межах сцэнару «акопная вайна» рэфэрэндум улада не праводзіць, таму што адбываецца сацыяльная мабілізацыя.
  • Гэта прыкладна цяперашні стан грамадзтва з дадаткам пэўнай колькасьці агмянёў пратэсту, уключна зь лякальнымі страйкамі.
  • Варыянт «стабільнае балота» прадугледжвае большую пасіўнасьць грамадзтва, чым цяпер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка зноў заявіў, што «наеўся канстытуцый, улады і ўсяго іншага»

Казакевіч

  • «Стабільнае балота» азначае вяртаньне грамадзтва паводле шэрагу парамэтраў прыкладна ў той стан, у якім яно было да 2020 году.
  • У межах сцэнару «акопная вайна» захоўваецца недавер да Лукашэнкі і давер да недзяржаўных мэдыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбудзецца на рэфэрэндуме па Канстытуцыі

Рахлей

  • Калі рэпрэсіі застануцца на тым жа ўзроўні, што цяпер, цяжка ўявіць сабе, што захаваецца цяперашні ўзровень апатыі.
  • Нават захаваньне цяперашняга пратэставага патэнцыялу, ня кажучы ўжо пра яго рост, могуць выклікаць толькі экстраардынарныя падзеі, кшталту сьмерці Віктара Бабарыкі ад ковіду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што прыйшло на зьмену вулічнаму пратэсту? Інтэрвію з сацыёлягам

Казакевіч

  • Сцэнар «Белазахстан» — сцэнар паступовага дэмакратычнага транзыту.
  • У гэтым варыянце ўлада сама праводзіць зьмены.
  • Прычыны ў тым, што грамадзтва супакоілася, рызыкі выклікаў для ўлады з боку альтэрнатывы няма.
  • У межах гэтага варыянту рэжым робіцца больш інклюзіўным, дапускаецца нейкая апазыцыя ў мясцовыя саветы.
  • Пэўным узорам тут можа быць досьвед Казахстану і Ўзбэкістану, Узбэкістан нават больш дакладны прыклад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чатыры дарогі Беларусі. Якім шляхам пойдзе краіна ў найбліжэйшыя гады?

Рахлей

  • Грамадзтва «пад венікам», усё задушанае. Навошта ўладзе нешта мяняць?
  • І толькі зьяўленьне «чорных лебедзяў» можа зьмяніць матывацыю ўлады.
  • І гэтыя «чорныя лебедзі» у такім варыянце вонкавыя.
  • Бо ад грамадзтва не ідзе імпульсаў для зьменаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страйк, які не сасьпеў. Ці спрыяюць цяперашнія ўмовы для масавага пратэсту рабочых?

Казакевіч

  • Лукашэнка ня схільны да складанай гульні, яму цяжка складаць нейкія кааліцыі, дамаўляцца.
  • Назарбаеў гэта можа і ўмее рабіць.
  • Спантанны народны выбух укладаецца ў другі варыянт — калі сыстэма захаваецца, такі выбух наўрад ці прывядзе да зьменаў.
  • У мірнага пратэсту няма мэханізму зьмяніць уладу наўпрост.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аддаў прэзыдэнцтва, але застаўся «елбасы». Як Назарбаеў працягвае кантраляваць Казахстан
  • Сцэнар «зьмена ўлады праз памылку» самы малаімаверны.
  • Сапраўдныя дэмакратычныя зьмены маглі б адбыцца ў выпадку адхіленьня Лукашэнкі ад улады.
  • Гэты варыянт — суцэльны «чорны лебедзь».
  • Такімі чыньнікамі могуць стаць жорсткія, непрадказальныя рэпрэсіі супраць самога апарату ўлады.