Як паведаміў «Эўрарадыё» Аляксандар Сацук, брат журналіста, падчас ператрусу сілавікі канфіскавалі тэлефоны і ноўтбукі.
Сайт «Ежедневника» ej.by не адкрываецца ні з тэрыторыі Беларусі, ні з-за мяжы.
«За некалькі дзён да таго „Ежедневник“ пачаў праект пра беларускіх „тэрарыстаў“. Магчыма, новы ціск на партал зьвязаны менавіта з гэтым. А магчыма, проста прыйшла чарга», — пракамэнтаваў Аляксандар Сацук.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт выклікае на допыты людзей, якія ахвяравалі на расьсьледаваньні СацукаРаней Сяргея Сацука затрымлівалі за сэрыю расьсьледаваньняў па фактах карупцыі ў мэдычнай галіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чым сканчаліся крымінальныя справы супраць беларускіх журналістаўЗмаганьне ўлады супраць недзяржаўных СМІ
У 2020–2021 гадах перасталі выходзіць на паперы шэраг незалежных газэтаў нацыянальнага і рэгіянальнага абсягу. Большасьць газэтаў спынілі выхад праз палітычны ціск пасьля публікацый — ім не давалі далей друкавацца ў Беларусі. Перасьлед працягнуўся ў 2022-2023 гг.
Праблемы з друкарнямі паўсталі перад рэдакцыямі выданьняў:
- «Белгазета»,
- «Брестская газета»,
- «Газета Слонімская»,
- «Информ-прогулка»,
- «„Комсомольская правда“ в Белоруссии»,
- «Лидер-пресс».
- «Народная воля»,
- «Новы час»,
- «Рэгіянальная газета»,
- «Свободные новости плюс»,
- «Ганцавіцкі час».
У многіх рэдакцыях і ў журналістаў дома прайшлі ператрусы. Некаторыя рэдакцыі зазналі некалькі ператрусаў.
Фінансавыя праблемы сталі прычынай закрыцьця яшчэ дзьвюх папулярных у сваіх рэгіёнах незалежных газэтаў. На пачатку мінулага году перасталі выходзіць «Барысаўскія навіны», а ў канцы 2020 году выйшаў апошні нумар газэты «Вольнае Глыбокае».
Мэдыя і мэдыяарганізацыі, прызнаныя ўладай «экстрэмісцкімі фармаваньнямі/арганізацыямі»: Радыё Свабода, Белсат, БелаПАН, Эўрарадыё, Tut.by, Kyky.org, Наша Ніва, Хартыя’97, Флагшток, Hrodna.life, Volkovysk.by, Маланка Медыя, «Бабруйск Online», «Брестская газета», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Мост, Люстэрка, Ранак, Беларускі расьсьледавальніцкі цэнтар, Tribuna.com Беларусь, Ex-press.livе, Deutsche Welle Беларусь, UDF.by.
У Воршы па рашэньні пракуратуры заблякавалі рэгіянальны партал Orsha.eu, у Гомлі «Свободные новости Плюс», у Віцебску «Витебский курьер».
Некаторыя рэдакцыі самі вырашылі спыніць выхад папяровых вэрсій, як, напрыклад, «Информ-прогулка» ў Лунінцы ці «ЎзГорак» у Горках.