У абаронны бюджэт ЗША не ўключылі санкцыі супраць «Паўночнага патоку – 2»

Кампрэсарная станцыя «Славянская» на газаправодзе «Паўночны паток – 2»

Вайсковыя выдаткі ЗША ў наступным годзе складуць 770 млрд даляраў.

У бюджэт, сярод іншага, заклалі павышэньне зарплаты вайскоўцаў на 2,7%, рэфармаваньне сыстэмы вайсковага правасудзьдзя для барацьбы са злачынствамі на сэксуальнай глебе, а таксама некалькі ініцыятыў адносна прадухіленьня геапалітычных пагроз, паведамляе «Голас Амэрыкі».

У канчатковы тэкст законапраекту не ўключылі палажэньне аб санкцыях ЗША ў дачыненьні да трубаправоду «Паўночны паток – 2». Рэспубліканцы настойвалі на ўключэньні гэтай меры, паколькі, як яны лічаць, трубаправод нанясе шкоду эўрапейскім саюзьнікам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СМІ: Нямеччына просіць ня ўводзіць санкцыі супраць «Паўночнага патоку — 2»

Тэкст законапраекту быў апублікаваны неўзабаве пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін цягам дзьвюх гадзін абмяркоўвалі празь відэасувязь сытуацыю вакол Украіны і іншыя спрэчныя пытаньні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра што Джо Байдэн і Ўладзімір Пуцін пагаварылі празь відэасувязь