«Паводле сьледзтва, 24-гадовая жыхарка Віцебску ад верасьня 2020-га па лістапад 2021 году ў мэсэнджары Telegram адміністравала тры каналы. Дзейнічаючы зь іншымі асобамі, яна зьбірала і разьмяшчала ў каналах пэрсанальную інфармацыю людзей, публікавала паведамленьні, у якіх зьмяшчаліся заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай зьмены канстытуцыйнага ладу; разьмяшчала ў дачыненьні да пацярпелых загадзя лжывыя зьвесткі, якія зьмяшчаюць абвінавачаньне ў злачынствах», — гаворыцца ў паведамленьні Сьледчага камітэту Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Маскве пакінуў у сіле рашэньне аб экстрадыцыі беларуса Вадзіма Дубойскага1 лістапада беларуску затрымалі ў Санкт-Пецярбургу. Сьледчы камітэт накіраваў у Расею дакумэнты на яе экстрадыцыю.
На Яну Пінчук завялі крымінальныя справы на падставе пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, аб’яднаных у адно вядзеньне:
- ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці, учыненае групай асобаў);
- арт. 188 (паклёп);
- ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да пэрсанальных дадзеных іншай асобы);
- ч. 3 арт. 361 (заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай зьмены канстытуцыйнага ладу, ажыцьцяўленьне дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы з выкарыстаньнем глябальнай кампутэрнай сеткі Інтэрнэт);
- ч. 1 і ч. 2 арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і кіраўніцтва ім).
Ад жніўня 2020 году ў Расеі арыштавалі сама меней два дзясяткі беларусаў у справах, зьвязаных з пратэстамі супраць рэжыму Лукашэнкі. Некаторых ужо выслалі на радзіму, іншых чакае экстрадыцыя ці дэпартацыя.
Масква рэдка адмаўляе Менску і дапускае да затрыманьняў на сваёй тэрыторыі беларускіх сілавікоў. Журналісты выявілі экстрадыцыйныя справы, пра якія ня ведаюць нават праваабаронцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як людзі Лукашэнкі палююць на беларусаў у Расеі. Расьсьледаваньне BBC