Сяргей Далідовіч — пераможца этапу Кубку сьвету, адзіны лыжнік у гісторыі, які браў удзел у сямі Алімпійскіх гульнях і тузіне запар чэмпіянатах сьвету. Па вяртаньні з Гульняў-2018 у Паўднёвай Карэі перайшоў на трэнэрскую працу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Праз дачку неяк на мяне ўзьдзейнічаюць». Лыжнік Сяргей Далідовіч — пра тое, як яго пазбаўлялі спаборніцтваў пасьля слоў аб выбарахПасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году Сяргей Далідовіч адмовіўся падтрымліваць гвалт з боку рэжыму, пасьля чаго разам зь іншымі спартоўцамі трапіў у шэраг «нядобранадзейных».
Ягоную групу падрыхтоўкі яшчэ ў мінулым сэзоне перасталі пускаць на замежныя зборы і турніры, пазбавілі фінансаваньня, а Фэдэрацыя лыжных гонак на чале з Аляксандрам Дараховічам адмовілася заяўляць спартоўцаў, якіх рыхтуе апальны трэнэр. З гэтай прычыны Фонд спартовай салідарнасьці ўжо падаў скаргу ў Міжнародную фэдэрацыю лыжнага спорту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Удзельнік сямі Алімпіядаў Сяргей Далідовіч: Нельга затрымліваць толькі за тое, што тваё бачаньне сьвету адрозьніваецца ад іншагаЯк вынік, Сяргей Далідовіч вымушаны праводзіць падрыхтоўчыя зборы і спаборніцтвы з выхаванцамі за ўласныя сродкі. Цяпер ягоная каманда рыхтуецца да адбору на Алімпійскія гульні 2022 году ў Пэкіне і іншых спаборніцтваў.
Гэта маладыя лыжніцы Сьвятлана Андраюк і Дар’я Далідовіч, трэнэры Вячаслаў Зайцаў і сам Сяргей Далідовіч.
Фонд спартовай салідарнасьці заклікаў салідарных беларусаў падтрымаць Сяргея Далідовіча і ягоных калегаў. Сума збору — 3000 эўра. Сродкі пойдуць на аплату праезду, пражываньне і харчаваньне на час падрыхтоўкі і ўдзелу ў стартах.
Як зрабіць ахвяраваньні, можна даведацца ТУТ.