Сваю акцыю жанчыны прысьвяцілі менскаму пэнсіянэру Анатолю Шаўковічу, «пакаяльнае» відэа якога стала мэмам.
Пра акцыю ў падтрымку Анатоля Шаўковіча расказаў сайт «Салідарнасьць».
Анатоль Шаўковіч пасьля затрыманьня за нібыта арганізаваны пашыў беларускіх нацыянальных сьцягоў падзяліўся на камэру, што заўжды любіў спалучэньне белага і чырвонага, напрыклад салату «памідоры са сьмятанай».
Мужчыну прысудзілі 15 сутак «за выраб у падвале пратэставай сымболікі». Аднак па заканчэньні тэрміну на волю ён так і ня выйшаў. Стала вядома, што яму дадалі столькі ж.