Тэрмін арышту скончыўся, аднак Кузьнечык застаўся пад вартай.
Пра тое, што Андрэй Кузьнечык ня выйшаў на волю, стала вядома ад ягонай сям’і.
25 лістапада фрылансэр Радыё Свабода перастаў выходзіць на сувязь. Неўзабаве стала вядома, што яго затрымалі, а ў кватэры зрабілі ператрус, забраўшы тэхніку і іншыя прадметы. Празь некалькі дзён праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што 26 лістапада Заводзкі раённы суд Менску прызнаў Андрэя вінаватым у «дробным хуліганстве» і пакараў 10 суткамі арышту.
Кузьнечык на працэсе віны не прызнаў. Яго зьмясьцілі ў турму на Акрэсьціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фрылансэра Радыё Свабода Андрэя Кузьнечыка асудзілі на 10 сутак арышту нібыта за хуліганства ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт РС/РСЭ Джэймі Флай: «Андрэй Кузьнечык павінен быць неадкладна вызвалены!»