Паводле паведамленьня, апублікаванага на афіцыйным сайце СК Расеі, Бастрыкін ініцыяваў праверку пасьля звароту да яго нейкай «ініцыятыўнай групы патрыётаў».
Праз некалькі гадзін СМІ знайшлі адпаведны зварот на блог-плятформе Livejournal. Яго апублікаваў карыстальнік зь нікам yakushef. У тэксьце сказана, што «злачынная дзейнасьць» рэпэраў «перайшла ўсе межы дапушчальнага і стала нацыянальнай пагрозай, больш небясьпечнай за пашырэньне NATO».
Далей са звароту становіцца ясна, што ён носіць адкрыта сатырычны характар. Аўтары, у прыватнасці, акцэнтуюць увагу Бастрыкіна на тое, як «Noize MC малюе твар нашых сілавікоў: шасьцёркі, сэксоты ў пагонах, ідыёты, дурні ў эпалетах». «Па праўдзе сказаць, асобы кіраўнікоў нашых сілавых структур сапраўды не заўсёды ўдалыя, а калі яны пачынаюць казаць, то часам здаюцца агрэсіўнымі дэбіламі, якія спараджаюць дэпрэсію і суіцыдальныя настроі», — сказана ў звароце да Бастрыкіна.
Пра Oxxxymiron у тэксьце гаворыцца, што ён «сэксуальна абразіў дзеяча апазыцыі Кацярыну Шульман».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каза і карова Лукашэнкі, відэаблогі Бумагі і батл Oxxxymirona і Славы КПССПасьля даручэньня Бастрыкіна праверыць творчасьць рэп-выканаўцаў карыстальнік Livejournal yakushef заклікаў Сьледчы камітэт «спыніцца». «Не было ніякага „звароту групы патрыётаў“. Гэта ж быў жарт. Выдуманы зварот, спэцыяльна напісаны ў ідыёцкай форме, сатыра на наш час», — рэзюмаваў ён.
- Рэпэры Oxxxymiron (сапраўднае імя — Мірон Фёдараў) і Noize MC (Іван Аляксееў) неаднаразова бралі ўдзел у мітынгах расейскай апазыцыі і публічна падтрымлівалі яе прадстаўнікоў, у прыватнасьці Аляксея Навальнага. У Oxxxymiron гэтымі днямі выйшаў першы пасьля працяглага перапынку альбом, многія крытыкі назвалі яго падзеяй года. Білеты на канцэрты рэпэра ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, якія заплянаваны на сакавік наступнага году, былі раскуплены за некалькі сутак пасьля старту продажаў.
- Раней кіраўнік СК Расеі Бастрыкін даручыў праверыць на прадмет рэабілітацыі нацызму выказваньне аб Дні Перамогі папулярнага расійскага рэпэра Morgenshtern — пасьля таго, як музыка публічна ўсумніўся ў неабходнасьці марнаваць велізарныя сумы на сьвяткаваньні 9 траўня. Таксама кіраўнік СК заявіў, што Morgenshtern «гандлюе наркотыкамі праз сацыяльныя сеткі». Якіх-небудзь доказаў Бастрыкін не прывёў, тым не менш пасьля яго слоў быў адменены канцэрт рэпэра ў Маскве, а сам выканаўца пакінуў Расею.
-
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менскі рэпэр заявіў пра чарговую забарону свайго канцэрту