Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі рэпэр заявіў пра чарговую забарону свайго канцэрту


Вокладка самотніка «Я бунтарь» рэпэра Бакея
Вокладка самотніка «Я бунтарь» рэпэра Бакея

Менскі рэпэр Бакей (Уладзіслаў Бяльмач) распавёў у сваім інстаграме пра чарговую адмену свайго канцэрту.

​Рэпэр хацеў правесьці 1 траўня канцэрт для аўдыторыі 16+. Для атрыманьня гастрольнага пасьведчаньня ён нібыта падрыхтаваў тэксты сваіх песень без мацюкоў. Але ў гастрольным пасьведчаньні Бакею адмовілі праз «парушэньне іншых патрабаваньняў актаў заканадаўства».

У вуснай размове мэнэджэру рэпэра патлумачылі, што падставай для забароны стала песьня «vi+ik». У кліпе «vi+ik» мацюкі ёсьць. Ці стала гэта падставай для забароны канцэрту не паведамляецца.

Бакей заявіў, што будзе спрабаваць атрымаць дазвол на правядзеньне заплянаванага канцэрту пазьней з узроставым абмежаваньнем 18+.

У красавіку рэпэру не далі гастрольных пасьведчаньняў. Бакей сьцьвярджае, што ў Віцебску і Берасьці канцэрты не дазволілі празь «нізкі мастацкі ўзровень» (у Берасьці нагадалі, што ў інтэрвію два з паловай гады таму ён называў свой стыль «суіцыдальным»). У зрыве канцэртаў у Магілёве і Горадні ён вінаваціць арганізатараў.

24-гадовы сьпявак запісаў чатыры студыйныя альбомы, у 2017 годзе праехаў турам па 11 беларускіх гарадах. Цяпер Бакей вырашыў паспрабаваць зладзіць новы тур па Беларусі пазьней. Два месяцы таму ён выступіў у Менску, цяпер чакае дазволу на наступны канцэрт.

Празь «нізкі мастацкі ўзровень» у Беларусі забаранялі канцэрты і мясцовых выканаўцаў, і замежных зорак, ад «Крамы» да Die Antwoord. Крытэры, паводле якіх вызначаецца мастацкі ўзровень, не раскрываюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG