«Мільярд даляраў — гэта важны сыгнал для лічбавых гігантаў, што цэнзуры і палітычнай дыскрымінацыі павінен быць пакладзены канец, — заявіў былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. — Амэрыка гатова да Truth Social — плятформы, якая не будзе дыскрымінаваць на глебе палітычнай ідэалёгіі».
Аб плянах па стварэньні новай сацсеткі каманда Трампа аб’явіла пасьля таго, як акаўнты былога прэзыдэнта заблякавалі на найбуйнейшых сусьветных плятформах з прычыны заклікаў прыхільнікаў штурмаваць будынак Кангрэса ЗША ў студзені 2021 году. Сам Трамп сьцьвярджаў, што не агітаваў нікога да гвалтоўных дзеяньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: QAnon, Proud Boys і Parler. Радыкальныя прыхільнікі Трампа: хто яны?Новая сацсетка, якая атрымала назву Truth Social, па словах прадстаўнікоў Трампа, будзе супрацьстаяць «кансорцыюму лібэральных мэдыя» і буйным тэхналягічным кампаніям. У кастрычніку 2021 года было абʼяўлена, што яна запусьціцца ў першым квартале 2022 году.
У тым жа месяцы хакеры ўзламалі сацсетку Truth Social (плятформа пакуль не даступная для карыстальнікаў) і стварылі ў ёй фэйкавы акаўнт Дональда Трампа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сацсеткі Reddit і Twitch заблякавалі акаўнты Трампа