Як паведаміў тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцу ў Крамлі, перамовы, па ўсёй верагоднасьці, адбудуцца ў сераду вечарам.
Напярэдадні, 3 сьнежня, памочнік прэзыдэнта РФ Юры Ушакоў расказаў журналістам, што Байдэн і Пуцін на віртуальным саміце абмяркуюць таксама сытуацыю ў Афганістане пасьля захопу ўлады ў гэтай краіне талібамі, перамовы аб выратаваньні атамнай зьдзелкі з Іранам і амэрыкана-расейскія адносіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Associated Press: Разьведка ЗША высьветліла, што Расея плянуе ўварваньне ва ЎкраінуПаводле Ўшакова, дата і час правядзеньня саміту ўжо вядомыя, але для іх афіцыйнага абнародаваньня трэба канчаткова ўзгадніць усе парамэтры з ЗША. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Дождж».
Камандаваньне ўзброеных сіл Украіны ацэньвае колькасьць расейскіх войскаў, якія знаходзяцца паблізу мяжы з Украінай у 94 тысячы вайскоўцаў. Разьведка ЗША апошнім часам адзначае, што расейская вайсковая групоўка складае прыкладна 70 тысяч вайскоўцаў, але дапускае рост іх колькасьці да 175 тысяч салдат і афіцэраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн заявіў, што рыхтуе ініцыятывы, якія ўскладняць пляны Пуціна супраць УкраіныЯк паведамляе «Голас Амэрыкі», расейскія войскі знаходзяцца ў пастаянным руху ў напрамку да мяжы і назад. Верагодна, гэта робіцца, каб заблытаць наглядальнікаў і ня выдаць сваіх рэальных задач.
- Паводле Кіева, Расея трымае каля ўкраінскай мяжы больш за 100 тысяч вайскоўцаў і цяжкай тэхнікі. Гэта адбылося пасьля маштабных ваенных вучэньняў у Расеі на пачатку гэтага году, якія выклікалі асьцярогі магчымага ўварваньня.
- Расея, якая захапіла Крым у 2014 годзе і падтрымлівае гібрыдныя сілы на Данбасе, адмаўляе плянаваньне нападу і абвінавачвае Ўкраіну і яе заходніх саюзьнікаў у эскаляцыі напружанасьці.
- Захад неаднаразова заклікаў Маскву вывесьці свае сілы, пагражаючы наступствамі.