Як паведамляецца ў заяве Эўрарады, новыя меры ў рамках Эўрапейскага мэханізму міру (EPF) накіраваныя на ўмацаваньне «ўнутранай устойлівасьці і міру» і не прадугледжваюць паставак сьмяротных узбраеньняў.
У рамках праграмы Грузія атрымае дапамогу ў памеры 12,75 мільёна эўра, каб яе ўзброеныя сілы маглі «аказваць свае паслугі грамадзянскаму насельніцтву ў крызісных ці надзвычайных сытуацыях», гаворыцца ў паведамленьні.
Як паведамляецца, у рамках праграмы дапамогі будзе прадастаўляцца мэдычнае і інжынэрнае абсталяваньне, а таксама «транспартныя сродкі грамадзянскага прызначэньня».
Узброеныя сілы Малдовы атрымаюць дапамогу ў памеры 7 мільёнаў эўра для нарошчваньня патэнцыялу мэдычных і інжынэрных службаў.
У прыватнасьці, грошы пойдуць на пастаўку мэдычнага абсталяваньня для Ваенна-мэдыцынскай службы і абсталяваньня для абясшкоджваньня боепрыпасаў для інжынэрнага батальёна.
Украіне выдзеляць 31 мільён эўра, каб «падвысіць агульную ўстойлівасьць» краіны і «ўмацаваць патэнцыял» яе ўзброеных сіл.
Сродкі пойдуць на фінансаваньне палявых шпіталяў і іншых ваенных мэдыцынскіх устаноў, а таксама «інжынэрных, мабільных і лягістычных падразьдзяленьняў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канцлер Аўстрыі Шаленбэрг заявіў, што пойдзе ў адстаўку