Далідовіч не хаваў сваёй палітычнай пазыцыі: напрыклад, ён адкрыта расказваў, што не галасаваў за Лукашэнку на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 года.
З таго часу ў яго пастаянныя праблемы з доступам да спаборніцтваў. Ён расказваў пра негалосную забарону на ўдзел яго самога і яго групы, якую ён трэніруе, на спаборніцтвы і зборы за мяжу. Двойчы ён браў водпуск за свой кошт і за свае грошы вазіў спартсмэнаў на замежныя гонкі. У гэтым годзе ён расказаў, што Фэдэрацыя лыжных гонак Беларусі адмаўляецца заяўляць на спаборніцтвы спатоўцаў, якія паехалі за свой кошт.
Далідовіч выйшаў у эфір тэлеканалу «Настоящее время» з Кірава-Чэпецка ў Расеі, дзе пачынаюцца спаборніцтвы кубка Усходняй Эўропы. Ён расказаў, як беларуская Фэдэрацыя лыжных гонак цісьне на яго і яго калег, і пра тое, ці адчувае ён небясьпеку вяртаньня ў Беларусь.
— Раскажыце, што гэта за спаборніцтвы? Ці праўда, што вашыя падапечныя, у тым ліку вашая дачка, маглі там не выступіць з прычыны вашых палітычных поглядаў?
— Мы можам ня выступіць, таму што былі ў Кіраўску на [спаборніцтвах] два тыдні таму. У нас там ня было заявы, але мы заявіліся і прабеглі. Цяпер мы пераехалі ў Кірава-Чапецк, і праз два тыдні, ня ведаю, ці будзе заяўка ці не, але мы будзем спрабаваць таксама заявіцца, ужо ліст ФІС даслалі, у міжнародную фэдэрацыю. Магчыма, што мы і тут будзем не заяўленыя. Ня ведаю, чым скончыцца гісторыя.
— Гэта значыць, вам даводзіцца цяпер самастойна пасылаць заяўкі для ўдзелу?
— Так, паколькі Расея знаходзіцца за мяжой, то нацыянальная фэдэрацыя заяўляе такія правілы.
— Раскажыце, як Фэдэрацыя лыжных гонак на гэта рэагуе? Яны разумеюць вашую сытуацыю?
— Хіба што, разумеюць, але на сувязь не выходзяць. Гэта доўгая гісторыя. Дакумэнты ўсе ў нас ёсьць, мы дасылалі, прасілі. Але пакуль увогуле ніяк не рэагуюць, на сувязь не выходзяць. Я лічу, гэта проста такі спартовы ціск, можна сказаць, спартовая рэпрэсія, калі такой мовай казаць.
— Вы, вядома, кажаце пра Беларускую фэдэрацыю лыжных гонак. Можаце расказаць, пасьля чаго ўсё гэта пачалося?
— У мяне дзьве спартоўкі — у мяне дачка і яшчэ адзін трэнэр са сваёй падапечнай. У іх там увогуле сур’ёзна — яе зьнялі з самалёта перад зацьверджаным зборам. Не паехалі яны, паехалі за свае грошы рыхтавацца ў Кіраўск, і я ў прынцыпе таксама за свае грошы выехаў, бо выязныя зборы ў нас не падпісваюцца за мяжу, нават у Расейскую Фэдэрацыю. І пасьля таго, як паехалі за свае грошы, нас пачалі ігнараваць, бо як так — людзі паехалі бегаць, займацца, выступаць, але не спыталі фэдэрацыю.
— Гэта ўсё праз вашыя заявы наконт таго, што вы не галасавалі за Лукашэнку?
— Напэўна, я думаю, што з прычыны пазыцыі. Спартыўны прынцып тут цалкам адсутнічае, таму што адна дзяўчынка ў мяне, Дарʼя Сяргееўна, — чэмпіёнка летняга першынства апошняга этапу, дачка з пяці гонак была пяць разоў у прызах і два разы выйграла. Яна зараз адна зь лідэраў юніёрскай зборнай. Але яна яшчэ дзяўчына, наколькі вы павінны разумець. Ну тут толькі палітычны складнік — іншага проста няма.
— Калі казаць пра беларускіх лыжнікаў-біятланістаў. Біятланісты дастаткова пасьпяховыя. Як вы думаеце, чаму, напрыклад, Дарʼя Домрачава, самая тытулаваная беларуская спартоўка апошніх гадоў, увогуле ніяк не выказваецца пра тое, што адбываецца ў Беларусі, у яе нават брата, па-мойму, зьбілі сілавікі падчас пратэстаў.
— Так, было такое. Кожны выбірае сваю пазыцыю. Я таксама казаў, што ня буду ніяк асуджаць Дарʼю. У нас кожны робіць свой выбар, на маю думку, гэта відавочна. У нас у Раўбічах у нашым спартыўным цэнтры ўсе спартоўцыі трэнэры нібыта былі ўбаку, але зараз год праходзіць, і ўсё роўна ўсіх гэта тычыцца, пачынае чапляць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» абвясьціла прэм’еру першага спэктаклю другога сэзону— А які выбар зрабілі вы?
— Я выбар зрабіў у тым годзе яшчэ — я за сумленныя выбары.
— Цяпер як вы наогул бачыце вашу прафэсійную трэнэрскую карʼеру? Яна магчымая ў Беларусі?
— Хіба, не. Я вясной звольніўся. Я не на дзяржаўнай працы. Я лічу, што, напэўна, праз дачку неяк на мяне ўзьдзейнічаюць, бо на мяне рычагоў ціску няма, бо я не ў дзяржаўнай структуры. Я асабісты трэнэр і ўкладваю свае грошы. Але вось так, мусіць, праз фэдэрацыю яны спрабуюць неяк націснуць.
— Пасьля гэтага інтэрвію ў тым ліку вам ня будзе небясьпечна вяртацца зараз у Беларусь?
— Мне ўжо даўно ўсе кажуць, што небясьпечна. Цяпер я пачаў ужо рэальна задумвацца. Я не магу сказаць, чым скончыцца мой прыезд у Беларусь.
— Вернецеся?
— Я разважаю. Шчыра магу сказаць, што зараз будзе спаборніцтва тут, потым мы пераедзем у Краснагорск, а пасьля Краснагорска перад Новым годам я пра гэта падумаю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сястра Марыі Калесьнікавай: Палітвязьні плачуць, калі не атрымліваюць лістоў