Справу перадалі ў пракуратуру, піша tribuna. com. Гэта значыць, што неўзабаве можа пачацца суд.
Івуліна абвінавачваюць у «арганізацыі або ўдзеле ў дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (342 артыкул Крымінальнага кодэксу Беларусі), які прадугледжвае да 4 гадоў калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спартовы журналіст Івулін дзякуе з-за кратаў за падтрымку і чакае прышчэпкі ад каранавірусуСпартовы журналіст, аўтар папулярнага youtube-каналу «ЧестнОК» Аляксандар Івулін у зьняволеньні ўжо амаль 5 месяцаў, з 4 чэрвеня.
Спачатку яго затрымалі нібыта за бел-чырвона-белы сьцяг на бальконе, а затым ня выпусьцілі пасьля адміністрацыйных «сутак» і завялі на яго крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кайфую». Што піша на волю спартовы журналіст Івулін ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэлеграм-канал і чат «ЧестнОК» прызналі экстрэмісцкіміНапісаць ліст журналісту можна па адрасе: 230030 СІЗА №1, Менск, вуліца Валадарскага, 2 Івуліну Аляксандру Мікалаевічу.