На «Беларуснафце» ад выбуху абсталяваньня загінуў рабочы, яшчэ адзін у рэанімацыі

Сымболіка кампаніі «Беларуснафта».

У ноч на 29 лістапада загінуў 33-гадовы супрацоўнік «Беларуснафты» Ўладзімер Цалуйка. У яго засталася жонка і двухгадовая дачка.

Пра гэта блогу «Отражение» расказала сястра загінулага.

Уладзімер Цалуйка быў памочнікам сьвідроўшчыка. Напярэдадні ён выйшаў на зьмену і ў 23.20, паводле жанчыны, з-за павышэньня ціску ва ўстаноўцы адбыўся выбух гідракампэнсатара.

Ад аварыі пацярпелі два чалавекі: Уладзімер Цалуйка загінуў, другі рабочы ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларуснафту» вывелі з падпарадкаваньня «Белнафтахіма»

Сястра апісвае брата як вельмі адказнага чалавека, які заўсёды надаваў шмат увагі сям’і, дапамагаў маці, працаваў на дзьвюх працах, каб забясьпечыць жонку і дачку.
На прадпрыемстве інцыдэнт пакуль не камэнтуюць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларуская нафтавая кампанія» хацела пастаўляць ва Ўкраіну расейскі газ, але ёй адмовілі ў ліцэнзіі