25 лістапада ён пайшоў у Цэнтральны РАУС і стаў на ўлік як вызвалены з калёніі. 28 лістапада, у нядзелю, яго зноў выклікалі ў аддзел міліцыі.
«У міліцыі адвялі ў актавую залю, там было ўжо чалавек дваццаць. Усе маладыя людзі. Міліцыянты хацелі правесьці лекцыю, але я адмовіўся ў ёй удзельнічаць. Нешта там было пра шкоду наркотыкаў. Але пры чым тут я? Міліцыянты забралі ў мяне тэлефон, пагражалі пасадзіць мяне ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Мне падчас такой „камунікацыі“ зь імі зрабілася блага, пайшла кроў з носу. Але „хуткую“ мне адмовіліся выклікаць. Потым адпусьцілі дахаты», — расказаў былы зьняволены.
Ён кажа, што міліцыянты заявілі яму: «З табой будзе асобная размова», папярэдзілі, што будуць прыяжджаць да яго дахаты. «Ну і пагражалі зноў пасадзіць», — дадаў Аляксей Раманаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зона — тая самая дзяржава». Палітвязень з анкалягічнай хваробай Аляксей Раманаў шчыра расказвае пра жыцьцё ў калёнііНа мінулых выбарах Раманаў быў валянтэрам каманды Сьвятланы Ціханоўскай, удзельнічаў у агітацыі ў Гомельскай вобласьці. На пікеце ў Хойніках Аляксей выказаўся пра Лукашэнку, ягоныя словы міліцыя трактавала як «абразу прэзыдэнта». Раманава судзілі, на судзе ён заявіў, што прэзыдэнта ён не абражаў, а Лукашэнка не прэзыдэнт.
Раманаў атрымаў год калёніі. Адбываў пакараньне ў Глыбокім. Там у яго адбыўся рэцыдыў — знайшлі новую пухліну.
«Мне трэба лячыцца, а мяне цягаюць у міліцыю і пагражаюць яшчэ», — дадаў Аляксей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Схапіла супрацоўніка АМАП за руку, чым прычыніла боль». Жыхарку Гомля з псыхічным разладам судзяць за «гвалт над міліцыянтам» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бабруйчаніну з хваробай Паркінсона дазволілі забраць зарадную прыладу да нэўрастымулятара і вярнулі ў ізалятар