Генэральны сакратар NATO зноў засьцярог Расею ад нагнятаньня напружанасьці

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг

Канцэнтрацыя вялікай колькасьці расейскіх войскаў каля межаў Украіны працягвае выклікаць на Захадзе асьцярогі з нагоды магчымага ўварваньня Расеі тэрыторыю гэтай краіны.

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг у пятніцу, 26 лістапада, на прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі выступіў з перасьцярогай у адрас Масквы. Зьвяртаючыся да расейскіх уладаў, Столтэнбэрг зноў абвінаваціў Расею ў тым, што яна сьцягвае ў рэгіён каля межаў Украіны войскі і бранетэхніку.

Расея працягвае незаконную анэксію Крыму, дэстабілізуе становішча на ўсходзе Ўкраіны, сказаў Столтэнберг. Калі Расея ня спыніць далейшае нагнятаньне напружанасьці, то ёй давядзецца заплаціць высокую цану, падкрэсьліў генэральны сакратар NATO. Паводле яго, альянс працягвае дзяліцца з саюзьнікамі разьведвальнай інфармацыяй аб тым, як можа дзейнічаць Расея ў найбліжэйшы час.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нават адзін гарматны стрэл з тэрыторыі Беларусі па Ўкраіне канчаткова ператворыць Лукашэнку ў расейскага губэрнатара», — экспэрт