Пра гэта сёньня напісаў у Твітэры вядомы вірусоляг Марк ван Ранст, які ўзначальвае праграму нацыянальнай сыстэмы здароўя Бэльгіі па барацьбе з COVID-19, паведамляе DW.
Па словах ван Ранста, станоўчы тэст здаў падарожнік, які вярнуўся ў Бэльгію з Эгіпту 11 лістапада. Першыя сымптомы ў яго зьявіліся 22 лістапада.
ЭЗ хоча прыпыніць авіязносіны з краінамі Паўднёвай Афрыкі
На фоне распаўсюджаньня мутацыі, якая, як мяркуецца, можа заражаць і цалкам вакцынаваных, Эўразьвяз плянуе часова спыніць авіязносіны з краінамі Паўднёвай Афрыкі.
Вылеты ў краіны поўдня Афрыкі ўжо спынілі Нямеччына, Нідэрлянды, Аўстрыя, Італія і Чэхія. Вялікая Брытанія, Сынгапур і Ізраіль увялі абмежаваньні на паездкі ў некаторыя краіны Афрыкі. Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) 26 лістапада разгледзіць сытуацыю з новым штамам каранавірусу. Экспэрты абмяркуюць, наколькі небясьпечны гэты варыянт інфэкцыі.
Паводле слоў дырэктара цэнтру інавацыяў і рэагаваньня на эпідэміі ў ПАР Туліё дэ Алівэйры, каля 90% новых выпадкаў заражэньня ў паўднёваафрыканскай правінцыі Гаўтэнг выкліканыя новым варыянтам вірусу, выяўленым у ПАР і Батсване. Заражэньне варыянтам B.1.1.529 было выяўлена ў Ізраілі ў грамадзяніна краіны, які вярнуўся з Малаві. Яшчэ двое ізраільцян чакаюць вынікаў тэстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Афрыцы выяўлены небясьпечны штам каранавірусу. У некаторых раёнах ён выцесьніў «дэльту» за пару дзёнНовы варыянт каранавірусу
Першы пацыент, інфікаваны B.1.1.529, быў знойдзены ў Батсване. Ім аказаўся грамадзянін ПАР. Найбольшая колькасьць людзей, інфікаваных новым варыянтам вірусу, знаходзяцца ў ПАР — 77 чалавек. Яшчэ чатыры выпадкі захворваньня выяўленыя ў Батсване і адзін — у Ганконгу.
Дасьледаваньні варыянту B.1.1.529 пакуль на раньніх стадыях, але навукоўцы ўжо ўстанавілі, што ён мае 50 мутацыяў. «Гэты варыянт каранавірусу нас вельмі зьдзівіў. Гаворка фактычна ідзе пра яго эвалюцыйны скачок. Ён мае цэлы набор мутацыяў, якіх мы не чакалі», — заявіў вірусоляг Туліё дэ Алівэйра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: САЗ: Эўропу зімой чакае яшчэ 500 тысяч сьмерцяў ад каранавірусу, калі не прыняць тэрміновых мераўКаранавірус выяўлены больш як у 260 мільёнаў чалавек у сьвеце
Вірус SARS-CoV-2, які выклікае захворваньне COVID-19, з пачатку пандэміі, паводле дадзеных інтэрнэт-рэсурсу Worldometer, выяўлены больш як у 260 мільёнаў жыхароў плянэты, звыш 5,2 мільёна хворых памерлі, каля 235 мільёнаў — ачунялі.
Больш за ўсё пацьверджаных заражэньняў (больш за 48 мільёнаў) і сьмяротных вынікаў (звыш 798 тысяч) прыпадае на ЗША.