Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што 25 лістапада выканала палёт зьмяшаная тактычная група Беларусі і Расеі. Яна вылецела на патруляваньне паветранай прасторы ўздоўж дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, у яе склад увайшлі шматфункцыянальныя зьнішчальнікі Су-30СМ Беларусі і Расеі.
«У сувязі з частымі выпадкамі палётаў розных відаў авіяцыі паблізу дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь і ў інтарэсах прадухіленьня парушэньня мяжы ў паветранай прасторы прынята рашэньне аб нарошчваньні складу дзяжурных сіл Супрацьпаветранай абароны і сумесным патруляваньні дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы авіяцыяй ВПС і войскаў СПА Ўзброеных сіл Беларусі і ВКС Расеі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хрэнін пра расейскія базы ў Беларусі: «Ніякіх баз ня будзе. Але калі спатрэбіцца, то тут будзе хоць усё расейскае войска»Раней беларуская і расейская авіяцыя ўжо патрулявалі мяжу Беларусі з Польшчай. Раніцай 12 лістапада пры высадцы дэсанту расейскіх паветрана-дэсантных войскаў на палігоне «Госкі» ў Горадзенскім раёне сышліся ў паветры два парашутысты, купал аднаго з парашутаў закрыўся.
Загінулі двое расейскіх вайскоўцаў, афіцэр і салдат тэрміновай службы. Спачатку інфармацыя зьявілася ў недзяржаўных крыніцах, і толькі ўвечары таго дня Міністэрства абароны Расеі прызнала гібель двух сваіх вайскоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея пацьвердзіла гібель двух сваіх дэсантнікаў у Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія ТУ-160 імітуюць скідваньне бомбаў у беларускім небе