Першы саміт за дэмакратыю пройдзе ў онлайн-рэжыме. Чакаецца, што ў 2022 годзе саміт зьбярэ сусьветных лідараў у Злучаных Штатах і стане рэгулярнай падзеяй. Акрамя абмеркаваньня стану дэмакратыі, кіраўнікоў дзяржаў заахвочваюць да практычных крокаў, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.
На саміт не запрасілі шэраг краін, сярод якіх Расея, Кітай, Турэччына, Казахстан, Паўночная Карэя і Вэнэсуэла. У той жа момант на саміт запрасілі лідэраў «дзяржаваў з аўтарытарнымі характарыстыкамі» — Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Пакістану.
Сьвятлана Ціханоўская 10 сьнежня выступіць у рамках сэкцыі «Умацаваньне дэмакратыі і супрацьдзеяньне аўтарытарызму». На прыкладзе крызісу ў Беларусі яна зьвернецца да тэмы важнасьці выбараў і іншых дэмакратычных інстытутаў, як грамадзтвы могуць супрацьстаяць аўтарытарызму і што неабходна рабіць для супрацьдзеяньня дэзынфармацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Такія вось „дзіравыя“ санкцыі». Інтэрвію Сьвятланы Ціханоўскай пасьля яе выступу ў Эўрапарлямэнце ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская сустрэлася з высокапастаўленымі чыноўніцамі і амбасадаркай ЗША