На лаве падсудных чатыры палітычныя вязьні, якіх трымаюць пад вартай ужо больш за год. Гэта браты Кім і Аляксей Самусенкі, Павал Дрозд, Іван Андрушойць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бацькі і дзеці, сёстры і браты. Сем’і, якія ў Беларусі сядзяць «за палітыку»Іх дзеяньні кваліфікаваныя паводле шасьці артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- арт. 350, ч. 1 (мадыфікацыя кампутарнай інфармацыі)
- арт. 352 (неправамернае завалоданьне кампутарнай інфармацыяй)
- арт. 354, ч. 1 (выкарыстаньне шкоднасных кампутарных праграмаў)
- арт. 342, ч. 1 (актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак)
- арт. 341 (псаваньне маёмасьці ў грамадзкіх месцах)
- арт. 293, ч.1 і арт. 13, ч. 2 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках).
Справу разглядае судзьдзя Жанна Хвойніцкая. Як адзначае праваабарончы цэнтар «Вясна», суд зрабілі закрытым праз «матэрыялы, якія складаюць дзяржаўную таямніцу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хіба ўжо садзяць за тое, што ў двары смажыў дранікі?» — маці носіць на «Валадарку» перадачы адразу двум сынам32-гадовага чальца рады грамадзкага руху «Дзея» Кіма Самусенку затрымалі летась 3 лістапада паводле падазрэньня ва ўзломе кампутарнай сыстэмы Менгарвыканкаму (ч. 2 арт. 349 КК) і дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).
Пасьля жорсткага ператрусу, які суправаджаўся стрэламі ў доме і прымяненьнем фізычнай сілы, праваахоўнікі забралі ўсю тэхніку гаспадароў, зарэгістраваную паляўнічую зброю, грошы, нацыянальныя сьцягі Беларусі і Ўкраіны ды іншае.
Праз два дні быў затрыманы і брат Кіма, 33-гадовы Аляксей. Ён эканаміст, працаваў у сетцы фірмаў, якія займаюцца вырабамі з плястыку. Таксама па гэтай справе ўзялі 35-гадовых Паўла Дразда і Івана Андрушойця.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кібэрпартызаны заявілі, што сьледам за базай ДАІ ўзламалі пашпартную сыстэму і базу дадзеных службы 102Паводле сьледзтва, у кастрычніку і лістападзе мінулага году абвінавачаныя «з дапамогай шкоднаснага праграмнага забесьпячэньня атрымалі доступ да кампутарных сыстэмаў Менгарвыканкаму і ГУУС Менгарвыканкаму, што пацягнула за сабой парушэньне працы дзяржорганаў, а таксама скапіявалі і выдалілі файлы ці ўнесьлі ў іх ілжывую інфармацыю».
Таксама выяўлена, што мужчыны бралі ўдзел у масавых мерапрыемствах, якія адбываліся ў Менску ад жніўня да лістапада 2020 году, спалучаных з «блякаваньнем дарог і непадпарадкаваньнем прадстаўнікам улады».
Адпачатку супраць фігурантаў пачалі справу паводле ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэксу (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, учынены групай асобаў паводле папярэдняй змовы), аднак спынілі праз уступленьне ў сілу закону, які ліквідаваў каральнасьць дзеяньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кібэрпартызаны» апублікавалі размову, якая абвяргае заяву Лукашэнкі пра зьбітых «байцоў Акрэсьціна»Падтрымаць палітычных вязьняў лістамі і паштоўкамі можна па адрасе:
СІЗА-1, 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2.