Як паведамляе «Polskie Radio 24», сьпікерка парлямэнту Польшчы Эльжбэта Вітэк падкрэсьліла, што санкцыі ў дачыненьні да Беларусі павінны быць радыкальныя і рашучыя.
— Сьпікеры парлямэнтаў Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі прынялі сумесную пазыцыю па сытуацыі на межах, каб узмацніць дзеяньні сваіх урадаў, — заявіла Эльжбэта Вітэк.
На прэс-канфэрэнцыі ў Сэйме яна таксама сказала, што знаходзіцца ў пастаянным кантакце са сьпікерамі парлямэнтаў Літвы, Латвіі і Эстоніі.
— Нас усіх турбуе тое, што адбываецца на ўсходняй мяжы, і мы вырашылі выпрацаваць сумесную пазыцыю сьпікераў чатырох парлямэнтаў менавіта для таго, каб узмацніць дзеяньні нашых урадаў, — сказала яна.