На 115-годзьдзе «Нашай Нівы» тэлеграм-канал і сацсеткі выданьня прызналі «экстрэмісцкімі»

Факсімільнае выданьне «Нашай Нівы»

Тэлеграм-канал і сацсеткі выданьня «Наша Ніва» беларускія ўлады прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Пра гэта стала вядома праваабаронцам цэнтру «Вясна».

У Рэспубліканскім сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які вядзе Міністэрства інфармацыі, пацьвярджальныя зьвесткі пакуль не зьявіліся.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ужо сёньня: 115 гадоў «Нашай ніве»; год таму — «Марш мудрасьці» ў Менску

Па невясёлай іроніі, такі «падарунак» найстарэйшае беларускае выданьне атрымала акурат у дзень свайго 115-годзьдзя.

За кратамі па-ранейшаму застаюцца галоўны рэдактар газэты Ягор Марціновіч і супрацоўнік рэдакцыі Андрэй Скурко. Абодва прызнаныя палітычнымі вязьнямі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Капітан сыходзіць апошнім». Рэдактар «Нашай нівы» даў інтэрвію з-за кратаў