Бэрлін афіцыйна адмовіў рэжыму Лукашэнкі ў прыняцьці на сваю тэрыторыю 2 тысяч мігрантаў з краін Блізкага Ўсходу. Пра гэта паведаміў прадстаўнік нямецкага ўраду, піша Deutsche Welle.
Міністэрства замежных спраў Нямеччыны трымае кантакт зь беларускімі ведамствамі праз сваю амбасаду ў Менску. Гэта стала вядома са словаў афіцыйнай прадстаўніцы міністэрства Андрэа Засэ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Савет бясьпекі Расеі: расьце паток мігрантаў праз РФ у ЭўразьвязРаніцай 22 лістапада кіраўнік МЗС Нямеччыны Гайка Маас назваў дзеяньні Лукашэнкі ў мігранцкім крызісе «цынічным выкарыстаньнем людзей».
Раней непрызнаныя ўлады Беларусі заявілі, што ня будуць выконваць свае міжнародныя абавязаньні па ахове мяжы і вырашылі спрыяць пропуску мігрантаў у Эўразьвяз, спасылаючыся на ўласнае жаданьне саміх мігрантаў трапіць да сваякоў у Нямеччыну. Гэта справакавала буйны памежны канфлікт з сумежнымі Польшчай, Латвіяй і Літвой.
Пасьля гэтага Аляксандар Лукашэнка, Уладзімер Макей і іншыя прадстаўнікі непрызнаных ЭЗ і ЗША ўладаў пачалі вінаваціць у стварэньні крызісу зь мігрантамі краіны Захаду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крызіс на польскай мяжы: 150 чалавек уночы спрабавалі прарвацца на польскі бок. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь рыхтуе другі рэйс для вяртаньня мігрантаў на радзіму