У прыватнасьці, брытанскі журналіст пацікавіўся, што Аляксандар Лукашэнкі думае аб прапанове свайго расейскага калегі Ўладзіміра Пуціна пачаць дыялёг зь беларускай апазыцыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ў інтэрвію BBC: затрыманыя «атрымлівалі» на Акрэсьціна«Уладзімір Пуцін мне нічога ня раіў. Вось я зь ім больш за гадзіну гаварыў і ніякіх парадаў зь яго боку не пачуў. Я з гэтай нагоды магу паралель правесьці. Вось як толькі Ўладзімір Пуцін з Аляксеем Навальным сядуць за стол перамоваў, я імгненна са Сьвятланай Ціханоўскай пачну весьці перамовы».
На ўдакладняльнае пытаньне Стывена Розэнбэрга, ці хоча сам Лукашэнка, каб Пуцін з Навальным селі за стол перамоваў, той адказаў наступным чынам:
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эйсмант расказала, з кім гатовы размаўляць Лукашэнка. Да дыялёгу з апазыцыяй заклікаў Пуцін«Гэта яго праблемы, я ў такія „хацелкі“ не гуляю. Для мяне, калі хочаце мой пункт гледжаньня ведаць, Навальны — гэта прадажны чалавек. І Пуцін зь ім ніколі ня сядзе за стол перамоваў. Бо ён не апазыцыянэр, ён здраднік інтарэсаў Расеі».
18 лістапада прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заклікаў беларускія ўлады да дыялёгу з апазыцыяй.
Пра палітвязьняў
На пытаньне пра палітвязьняў Лукашэнка сказаў, што ў Беларусі няма ніводнага палітвязьня, бо ў краіне «няма палітычнага артыкула», а гэтыя людзі парушылі беларускае заканадаўства.
— У нас няма ніводнага палітвязьня, ты што не чуеш? Ніводнага.
— А Марыя Калесьнікава? Не палітвязень?
— Гэта ваш агент, — адказаў Лукашэнка.
— Чаму яна сядзіць?
— Бо яна парушыла закон.
— Ну сьмелы чалавек, пагадзіцеся. Так?! Узначаліла пратэсты, не пакінула краіну...
— Хто?! Марыя Калесьнікава бегла з краіны, яе затрымалі на мяжы.
— Пашпарт яна разарвала.
— Яна зьела пашпарт. Гэта яе справа.
— Яна не хацела пакінуць краіну.
— Слухайце, я не ведаю, што яна хацела і ведаць не хачу. Яна бегла разам са сваімі паплечнікамі.
— А тое, што яна сядзіць — гэта не помста з вашага боку?
— Абсалютна не. Запомніце, я не той чалавек, які можа помсьціць. Запомніце гэта і засвойце, калі вы хочаце, як чалавек, мяне зразумець. Я супраць жанчын — я часта кажу — не ваюю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вене прайшла міжнародная канфэрэнцыя аб будучыні Беларусі — без прадстаўнікоў улады. ФОТА і ВІДЭА22 лістапада ў Вене пачалася міжнародная канфэрэнцыя дзеля пошуку кампрамісных шляхоў у беларускім пытаньні, аднак афіцыйны Менск ад удзелу ў форуме адмовіўся.