«Мы падзялілі палітвязьняў, каб напісаць максымальнай колькасьці людзей. Хтосьці пісаў журналістам, хтосьці – студэнтам, мамам, музыкам. Адна дзяўчына Жэня, напрыклад, напісала ўсім Жэням, якія цяпер у турме», – расказвае Марыя Савушкіна.
На сёньня ў няволі знаходзяцца 29 прадстаўнікоў СМІ. Тут адрасы для лістоў за краты ім.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналістыПадчас форуму Future of Democracy у Вільні прайшла акцыя падпісаньня паштовак для беларускіх палітвязьняў #FreedomLetters, якую арганізавалі МЗС Літвы і ПЦ «Вясна». Кіраўнік літоўскага МЗС Габрыэлюс Ландсбэргіс заклікаў людзей усяго сьвету пісаць лісты беларускім палітвязьням.
Ён сам падпісаў і даслаў праз адмысловую скрыню паштоўку для 19-гадовай палітзьняволенай Віталіі Бандарэнка, якая была асуджаная на чатыры гады пазбаўленьня волі за ўдзел у леташняй акцыі пратэсту ў Берасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праект «Празрыстыя сьцены»: фатографы з розных краінаў заклікалі беларусаў перадаць фотапрывітаньне палітвязьнямТаксама ў турмы і СІЗА можна адправіць паштоўкі з фатаздымкамі прафэсійных фатографаў з розных краінаў сьвету, якія падзяліліся сваімі працамі і расказалі пра гісторыю здымкаў. Праект «Празрыстыя сьцены» нарадзіўся ў супрацоўніцтве праекту Politzek.me з калектывам мастакоў Volny Kalektyu. Ён уключае ў сябе працы больш як 30 фатографаў з 20 краінаў сьвету — ад Нігерыі да Канады — і ўяўляе сабой паштоўкі з фатаздымкамі, якія можна раздрукаваць і самому адправіць некаму з палітвязьняў. Спампаваць макеты можна тут.