Ён фігурант крымінальнай справы, якую пачала горадзенская пракуратура паводле ч. 3 арт.130 Крымінальнага кодэксу (распальваньне варожасьці). Паводле пракуратуры — «за ўчыненьне наўмысных дзеяньняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданьне нацызму».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мастака Алеся Пушкіна адправілі на псыхіятрычную экспэртызу ў НавінкіПрэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі пракамэнтавала заклікі да дыялёгу паміж уладамі ў Беларусі і апазыцыі. Днямі такое пажаданьне прагучала з вуснаў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эйсмант расказала, з кім гатовы размаўляць Лукашэнка. Да дыялёгу з апазыцыяй заклікаў ПуцінУ першай палове кастрычніка каля Акрэсьціна затрымалі двух хлопцаў, якія пад сьценамі ізалятара ў машыне ўключылі песьню «Разбуры турмы муры».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы: За ўключаную песьню «Муры» пад Акрэсьціна двух хлопцаў трымалі ў карцары ў нечалавечых умовахЛукашэнка заявіў, што трэці варыянт праекту Канстытуцыі будзе гатовы да канца году і на пачатку 2022-га вынесены на рэфэрэндум. У бюлетэнях будуць два варыянты адказу на пытаньне, ці падтрымлівае выбарнік новы праект Канстытуцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэмакратычныя сілы назвалі тры крокі, каб рэфэрэндум не адбыўсяУчора вечарам мігранты групай спрабавалі перайсьці беларуска-польскую мяжу, а як пабачылі паліцыянтаў, пачалі шпурляць у іх камянямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранты кідалі ў польскіх сілавікоў камянямі. Пабілі шыбы, але ў Польшчу ня трапіліСам ён напісаў ліст Віталіі Бандарэнцы, якую асудзілі на 4 гады калёніі за ўдзел у пратэстах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар замежных спраў Літвы заклікаў пісаць лісты беларускім палітвязьнямСуды ў Беларусі працягваюць караць беларусаў за пратэсты, а сілавікі — арыштоўваць з палітычных матываў. Свабода сочыць за падзеямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вольгу Гарбунову, якая абвясьціла галадоўку, перавялі ў СІЗА. Суды, ператрусы, канфіскацыі — хроніка 20 лістапада