Былы арыштант, якому давялося пазнаёміцца з адным з затрыманых, распавёў «Вясьне», што хлопцаў трымалі ў карцары ў нечалавечых умовах.
Пра хлопцаў амаль няма ніякай інфармацыі. Вядома толькі, што аднаму зь іх каля 25 гадоў і на іх было складзена мінімум па два пратаколы. На пачатак лістапада яны знаходзіліся за кратамі ўжо месяц. Іх затрымалі прыкладна ў пачатку кастрычніка за тое, што яны пад’ехалі да ЦІПа на Акрэсьціна на электрамабілі Tesla і ўключылі «Муры». Ці выйшлі яны цяпер на волю — невядома. Вось, што распавядае былы арыштант:
«У дзень майго вызваленьня [5 лістапада], раніцай, усю нашу камэру з рэчамі вывелі і перавялі ў ІЧУ. Мяркуем, прыяжджаў Кубракоў і гэта была „паказуха“ для яго (гэта па чутках, за гэтую інфармацыю я не адказваю).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: New York Times: ЗША папярэдзілі саюзьнікаў аб магчымым расейскім уварваньні ва ЎкраінуЦяпер тое, што я бачыў на свае вочы: перад тым, як з ЦІПа кінуць у камэру ў ІЧУ, мы зьнялі абутак, тапачкі пераапрануць не пасьпеў, тварам уніз павялі ў камэру басанож і прывялі, як аказалася, у карцар. У карцары знаходзілася разам з намі восем чалавек. Сам карцар прыкладна 3×3 мэтра. Падлога бэтонная. Шконку ад сьцены адшпільваць забаронена, таму затрыманыя сьпяць на бэтоннай падлозе. У той дзень хлопцы елі без лыжак, ім не далі гарбаты». — расказаў мужчына.
У самой камэры, паводле яго, было цёмна і яна нагадвала падвальнае памяшканьне. Перагародкі ў туалеце адсутнічалі. Акно можна было адкрыць толькі трошкі, але сонечнае сьвятло не заходзіла ў камэру. Нельга было сядзець і дакранацца сьпіной да сьцяны, можна было толькі стаяць. У камэры ня было сродкаў асабістай гігіены, акрамя невялікага кавалка мыла. Калі падчас вобшуку хтосьці пакідае «лішнюю» кофту — яе забіраюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эйсмант расказала, з кім гатовы размаўляць Лукашэнка. Да дыялёгу з апазыцыяй заклікаў Пуцін«Такіх камэр, як я зразумеў, дзьве. У адной зь іх знаходзіцца адзін хлопец за песьню, у іншым такім жа карцары — яго сябар. Акрамя гэтых хлопцаў, утрымліваліся затрыманыя яшчэ па арт. 342 КК (цяпер, хутчэй за ўсё, іх ужо перавялі ў СІЗА), а таксама зь імі ўтрымліваўся мужчына за расьпіцьцё алькаголю. Так, ЦІП мне паказаўся санаторыем, у параўнаньні з гэтым сьвінарнікам, у якім утрымлівацца людзі». — кажа былы арыштант.