Мігранты сышлі зь лягеру каля мяжы; Вярхоўны суд ліквідаваў рух «За свабоду». Найважнейшае за 19 лістапада

Мігранты ля вогнішча на памежным пераходзе Брузгі — Кузьніца

Падзеі 20 лістапада ў Беларусі і сьвеце.

На мяжы Беларусі з Польшчай ужо 12-ы дзень працягваецца мігранцкі крызіс.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранцкі крызіс: Мігранты сышлі зь лягера каля мяжы. Новы эвакуацыйны рэйс зьнік з раскладу. Што адбываецца 19 лістапада
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Частка мігрантаў засталася на мяжы пад адкрытым небам. ФОТА

Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію BBC прызнаў, што затрыманыя падчас леташніх акцый пратэсту людзі «атрымлівалі» на Акрэсьціна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ў інтэрвію BBC: затрыманыя «атрымлівалі» на Акрэсьціна
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ў інтэрвію BBC: «Цалкам магчыма», што Беларусь дапамагала мігрантам пераходзіць у ЭЗ

Злучаныя Штаты асуджаюць спробы Менску адцягнуць увагу міжнароднай супольнасьці ад парушэньняў у дачыненьні сваіх грамадзян праз арганізацыю міграцыйнага крызісу на ўсходняй мяжы ЭЗ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзярждэпартамэнт ЗША: міграцыйным крызісам Менск спрабуе адцягнуць увагу ад парушэньняў супраць беларусаў

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што Злучаныя Штаты будуць па-ранейшаму ўдзяляць пільную ўвагу міграцыйнаму крызісу ў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША па-ранейшаму будуць удзяляць увагу міграцыйнаму крызісу ў Беларусі, — дзяржсакратар Энтані Блінкен

Улады Ўкраіны перакананыя, што міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і эўрапейскіх краіны ў любы момант можа абвастрыцца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Будзем выкарыстоўваць усе належныя сродкі абароны». Ва Ўкраіне расказалі аб сытуацыі на мяжы зь Беларусьсю

19 лістапада 2021 году Вярхоўны суд Беларусі на прапанову Міністэрства юстыцыі прыняў рашэньне аб пазбаўленьні рэгістрацыі руху «За свабоду».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўны суд ліквідаваў рух «За свабоду». Чым ён вядомы

Заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса асудзілі на 15 сутак за «несанкцыянаваную акцыю».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса асудзілі на 15 сутак

У Лёндане адбылося ўручэньне Прэміі Магніцкага (Magnitsky Award). Адным зь яе ляўрэатаў стала беларуская грамадзкая дзяячка Марыя Калесьнікава.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марыя Калесьнікава — ляўрэатка Прэміі Магніцкага за 2021 год