За «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня» пагражае пазбаўленьне волі да 7 гадоў.
18 жніўня Леўшыну і Наважылава затрымалі нібыта за «арганізацыю масавых беспарадкаў» (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу). Пазьней Сьледчы камітэт заявіў, што іх абвінавачваюць ва «ўхіленьні ад сплаты падаткаў» (артыкул 243 КК).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістаў-палітвязьняў Ірыну Леўшыну і Дзьмітрыя Наважылава перавялі ў СІЗА на ВаладарскагаСвабодзе стала вядома, што таксама ў «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня» абвінавацілі мэдыямэнэджара Андрэя Аляксандрава. Ён у турме з 27 студзеня 2021 году. Аляксандрава абвінавачваюць у:
- арганізацыі масавых беспарадкаў (артыкул 342)
- ухіленьні ад сплаты падаткаў (артыкул 243)
- здрадзе Радзіме (артыкул 356).
Цяпер яшчэ дадаўся артыкул 361–1 КК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Андрэя Аляксандрава западозрылі яшчэ ва ўхіленьні ад выплаты падаткаўБелаПАН — найстарэйшае ў Беларусі незалежнае інфармацыйнае агенцтва. Яно працавала з 1991 году.
15 лістапада 2021 году з сайта МУС стала вядома, што 1 лістапада КДБ прызнаў БелаПАН «экстрэмісцкім фармаваньнем». Спэцслужба патлумачыла, што «група грамадзян зь ліку супрацоўнікаў БелаПАН ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць». Лягатып у выглядзе надпіса «БелаПАН» і вершніка зь мячом на кані КДБ таксама прызнаў экстрэмісцкім.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»