З 17 лістапада Лібан будзе пускаць на рэйсы, якія вылятаюць з Бейруцкага міжнароднага аэрапорту ў Беларусь, толькі некаторыя катэгорыі пасажыраў:
- грамадзян Лібану зь беларускай візай або відам на жыхарства,
- грамадзян Беларусі,
- замежнікаў зь відам на жыхарства ў Беларусі.
Абмежаваньні датычацца ўсіх авіякампаніяў, якія робяць рэйсы зь Лібану ў Беларусь, гаворыцца ў цыркуляры Дырэктарату грамадзянскай авіяцыі Міністэрства грамадзкіх работ і транспарту. Пра гэта паведамляе выданьне Reform.by са спасылкай на Twitter прэсавага сакратара міністра-каардынатара польскіх спэцслужбаў Станіслаў Жарын.
Як гаворыцца ў дакумэнце, рашэньне прынятае ў сувязі з тым, што некаторыя пасажыры, якія выляталі зь Лібану ў Беларусь, у тым ліку на рэйсах «Белавія», насамрэч прыбывалі ў краіну, каб трапіць у Эўразьвяз праз польскую мяжу. Паколькі складана вызначыць, хто з пасажыраў зьяўляецца патэнцыйным мігрантам у ЭЗ, улады Лібану ўводзяць абмежаваньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Узбэкістан забараніў авіятранзыт грамадзян шэрагу краінаў у БеларусьРаней «Белавія» перастала пускаць на рэйсы з Турэччыны і Дубая ў Беларусь грамадзянаў Афганістану, Іраку, Сырыі і Емэну. Турэцкі перавозчык Turkish Airlines таксама абмежаваў перавозкі грамадзянаў гэтых краін з Турэччыны ў Беларусь. Зь сёньняшняга дня Узбэкістан увёў часовую забарону на транзыт у Беларусь грамадзянаў Іраку, Сырыі, Афганістану, Емэну, Лібану і Лібіі.