Група курдзкіх мігрантаў у Менску прыслала Радыё Свабода відэазварот з заклікам да Эўразьвязу як мага хутчэй знайсьці разьвязаньне сытуацыі на мяжы Беларусі і Польшчы.
Адзін зь мігрантаў, Дыяко Асаад, кажа, што вярнуўся зь лесу на мяжы і што тыя людзі, якія цяпер знаходзяцца на мяжы — у тым ліку сем'і зь дзецьмі — ня маюць чым сагрэцца, ня маюць нармальнай ежы і іх жыцьцё ў небясьпецы.
Паводле яго, мігранты хочуць «пачаць новае жыцьцё» ў Нямеччыне ці Вялікай Брытаніі.
«У нас не было працы, у нас не было будучыні, таму нам давялося пакінуць Курдыстан і паехаць на мяжу, каб адшукаць для сябе новае жыцьцё».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэркель другі раз пагаварыла з Лукашэнкам, мігранты на мяжы ўкленчылі перад палякамі. Што адбываецца 17 лістапада