У сваім тэлеграм-канале кібэрпартызаны расказалі, што гэта частка «самай маштабнай дывэрсійнай кібэркампаніі ў гісторыі Беларусь». Яны назвалі яе «Пекла».
«Злачынная банда Лукашэнкі працягвае ігнараваць патрабаваньні народу Беларусі, утрымлівае тысячы закладнікаў і стварае на межах з ЭЗ маштабны міграцыйны крызіс, падвяргаючы небясьпецы жыцьці людзей», — пішуць кібэрпартызаны.
Паводле кібэрсуполкі, кампанія «Пекла» мае на мэце насесьці шкоду «тэрарыстычнай хунце».
Кібэрпартызаны сьцьвярджаюць, што яны зашыфравалі ўсю сетку Акадэміі кіраваньня і цяпер яе давядзецца ствараць ад пачатку. На ўсіх кампутарах у навучальнай установе паставілі партрэты Рамана Бандарэнкі.
Кібератакі, як сьцьвярджаюць кібэрпартызаны, могуць зазнаць іншыя ведамствы рэжыму. «Уся адказнасьць за іх наступствы ляжыць на тыране і яго карных структурах», — гаворыцца ў тг-канале суполкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён усім дзякаваў за падтрымку». Бацька сустрэўся з палітвязьнем Сьцяпанам Латыпавым