Некалькі польскіх паліцыянтаў траўмаваныя на мяжы зь Беларусьсю

Мігранты нападалі на польскіх паліцыянтаў, паведамляе польскі бок

Ня менш за сем супрацоўнікаў польскіх праваахоўных органаў былі траўмаваныя ў выніку інцыдэнтаў на мяжы зь Беларусьсю, паведаміла 16 лістапада паліцыя Польшчы.

«Сямёра паліцыянтаў параненыя падчас сёньняшніх нападаў. Гэта, сярод іншага, паліцыянт, удараны каменем і завезены ў шпіталь, паліцыянтка з траўмай галавы, завезеная ў шпіталь, і яшчэ пяцёра пацярпелі ад траўмаў рук і ног. Траўмы атрыманыя ад кіданых у нас прадметаў», — сказана ў паведамленьні польскай паліцыі ў твітэры.

Раней у Міністэрстве абароны Польшчы заявілі, што мігранты закідалі камянямі памежнікаў і вайскоўцаў, якія ахоўваюць мяжу зь Беларусьсю, спрабуючы прарвацца. Польскія сілы бясьпекі прымянілі сьлезацечны газ, каб стрымаць атаку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік СК: у сутыкненьнях на мяжы атрымалі цялесныя пашкоджаньні і беларускія грамадзяне