Дзярждэпартамэнт ЗША раскрытыкаваў праведзенае Расеяй выпрабаваньне ракеты, якая зьбіла адзін з расейскіх спадарожнікаў на калязямной арбіце.
Прэс-сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту Нэд Прайс сказаў, што ў выніку ў космасе ўтварылася звыш 1500 адзінак арбітальнага сьмецьця, і гэта толькі тое, што ўдалося адсачыць, паведаміў тэлеканал ABCnews. Драбнейшых аскепкаў яшчэ каля тысячы.
«Расейская Фэдэрацыя безадказна правяла выпрабаваньне супрацьспадарожнікавай зброі. Гэтае выпрабаваньне павысіць пагрозу для касманаўтаў на Міжнароднай касьмічнай станцыі, а таксама для іншых пілятаваных касьмічных палётаў», — заявіў Нэд Прайс.
15 лістапада экіпаж МКС хаваўся ў караблях «Саюз» і Crew Dragon ад небясьпекі сутыкненьня з касьмічным сьмецьцем, якая ня спраўдзілася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NASA адкладае запуск новай місіі на Месяц да лютага наступнага году ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мільярдэр Бэзас будуе касьмічную арбітальную станцыю