«Сьцьвярджэньні аб падаўленьні свабод і рэпрэсіях у дачыненьні да асобных грамадзян і арганізацый зьяўляюцца прадузятымі і беспадстаўнымі», — напісаў Дапкюнас. Ён дадаў, што крытыка Беларусі на форуме АБСЭ за затрыманьні і арышты ў сувязі з вулічнымі пратэстамі ацэньваецца Менскам як «умяшаньне ў дзейнасьць судзьдзяў па выконваньні правасудзьдзя».
Дапкюнас назваў Венскі мэханізм «архаічным інструмэнтарыем», які ў гэтым выпадку служыць «штучнаму падтрыманьню беларускай тэматыкі ў цэнтры ўвагі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У АБСЭ запусьцілі Венскі мэханізм у дачыненьні да Беларусі4 лістапада дзяржавы-чальцы АБСЭ у рамках Венскага мэханізму зьвярнуліся да Беларусі з шэрагам пытаньняў адносна пасьлявыбарчай сытуацыі ў краіне.
Сярод іншага, АБСЭ хацела атрымаць адказы на пытаньні, ці беларускія ўлады расьсьледавалі абвінавачаньні ў неабгрунтаваным абмежаваньні права на свабоду мірных сходаў у краіне ды ў катаваньнях і жорсткім абыходжаньні з затрыманымі і арыштаванымі пратэстоўцамі.
Асобным пунктам АБСЭ вынесла пытаньне аб спрыяньні Менскам нелегальнай міграцыі, якая дэстабілізуе рэгіянальную бясьпеку.
Венскі мэханізм, прыняты АБСЭ ў 1989 годзе, дазваляе дзяржавам-чальцам праз усталяваны набор працэдур падымаць пытаньні, якія тычацца сытуацыі з чалавечым вымярэньнем у іншых дзяржавах АБСЭ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнты балтыйскіх дзяржаваў заклікалі прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасьці за кантрабанду людзей ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO: міграцыйныя праблемы на мяжы з Эўропай і канцэнтрацыю войскаў Расеі каля Ўкраіны трэба разглядаць у комплексе