Як паведамляе DW, ва Ўкраіну дастаўлена 80 тон боепрыпасаў з ЗША. Як паведаміла ў Twitter амбасада ЗША ў Кіеве, гэта чацьвёртая пастаўка ў рамках дапамогі Вашынгтону ў галіне бясьпекі на суму 60 млн даляраў, «якую прэзыдэнт Байдэн выдзеліў Украіне».
Дамоўленасьці аб амэрыканскай вайсковай дапамозе былі дасягнутыя падчас візыту прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ў ЗША ў жніўні сёлета. Размова ішла аб пастаўках яшчэ на 60 млн даляраў звыш узгодненага раней аб’ёму на 250 млн. Папярэднія партыі дадатковай дапамогі даставілі ў Кіеў 10, 18 і 22 кастрычніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна рыхтуецца да розных сцэнароў на польска-беларускай мяжы, — сакратар Рады нацбясьпекі і абароныПастаўка ўзбраеньня праходзіць на фоне абвастрэньня сытуацыі ў Данбасе. Мінабароны Расеі лічыць, што актыўнасьць ЗША і NATO ў Чорным моры зьвязаная з «вывучэньнем тэатру ваенных дзеяньняў на выпадак сілавога вырашэньня Кіевам канфлікту на паўднёвым усходзе».
Раней амэрыканскія СМІ паказвалі, што ЗША маюць дадзеныя аб «магчымай ваеннай апэрацыі» Расеі супраць Украіны. Крэмль называе падобныя сьцьвярджэньні беспадстаўнымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржсакратар ЗША выказаў падтрымку Польшчы ў міграцыйным крызісе- Украіна атрымлівала ад ЗША матэрыяльна-тэхнічную дапамогу ўсе папярэднія гады.
- Пры прэзыдэнту Дональду Трампу Вашынгтон выдзеліў Кіеву ў рамках вайсковай дапамогі ў 2017 і 2018 гадах па 350 млн даляраў, у 2019 годзе — 250 млн, у 2020 годзе — 300 млн.
- Акрамя таго, адміністрацыя Трампа ўхваліла продаж Кіеву і летальнай зброі — Украіна пачала атрымліваць супрацьтанкавыя комплексы Javelin.