Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША выказаў падтрымку Польшчы ў міграцыйным крызісе


Энтані Блінкен
Энтані Блінкен

Дзяржсакратар ЗША Энтоні Блінкен меў тэлефонную гутарку зь міністрам замежных справаў Польшчы Зьбігневам Раў.

Пра гэта Блінкен напісаў у сваім Твітэры.

Учора я размаўляў зь міністрам замежных справаў Польшчы Раў, каб пацьвердзіць нашу салідарнасьць перад гібрыднай кампаніяй Лукашэнкі на мяжы Польшчы і Беларусі, якая імкнецца паставіць пад пагрозу бясьпеку, пасеяць раскол і адцягнуць увагу ад дзеяньняў Расеі на мяжы з Украінай.

Як паведаміў прэсавы сакратар дзярждэпартамэнту Нэд Прайс, дзяржсакратар пацьвердзіў падтрымку Злучанымі Штатамі Польшчы перад тварам цынічнай эксплюатацыі ўразьлівых мігрантаў рэжымам Лукашэнкі.

Блінкен і Раў рашуча асудзілі інструмэнталізацыю мігрантаў і заклікалі Лукашэнку ліквідаваць асноўныя прычыны санкцыяў, уведзеных Захадам — парушэньні правоў чалавека і асноўных свабодаў беларускага народу.

Блінкен таксама выказаў глыбокую ўдзячнасьць Польшчы за падтрымку сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласьці Ўкраіны. Злучаныя Штаты, Польшча і іншыя саюзьнікі і партнэры адзіныя ў тым, каб прымусіць Маскву да значных выдаткаў за яе ваенную агрэсію і зламысную дзейнасьць у рэгіёне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG