Кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Бурэль заявіў, што ЭЗ заўтра пашырыць санкцыі адносна Беларусі. Найважнейшае за 14 лістапада

Жузэп Бурэль

Падзеі 14 лістапада

Міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу ў панядзелак пашыраць санкцыі адносна Беларусі — паведаміў вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у пытаньнях зьнешняй палітыкі і бясьпекі Жузэп Бурэль. Сёньня ён меў тэлефонную гутарку зь міністрам замежных справаў Беларусі Ўладзімерам Макеем.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бурэль заявіў, што ЭЗ заўтра пашырыць санкцыі да Беларусі, і паразмаўляў з Макеем

Журналістку Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку ня вызвалілі пасьля адбыцця 15 содняў адміністрацыцйнага арышту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістку і яе мужа ня выпусьцілі на волю пасьля адміністрацыйнага арышту

Польская Памежная варта заявіла, што перадухіліла два нелегальныя прарывы мяжы па-за пунктамі пропуску. Аднак паліцыя паведаміла пра адну пасьпяховую спробу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У суботу адна з групаў мігрантаў на беларуска-польскай мяжы прарвала агароджу, частку парушальнікаў затрымалі

Польскія памежнікі сёньня з раніцы папярэджвалі мігрантаў аб недапушчальнасьці пераходу мяжы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежная варта Польшчы: намёты на беларускай паласе пачынаюць зьнікаць, мігрантам раздаюць інструкцыі

Нямецкая фэдэральная паліцыя толькі за восень арыштавала 329 чалавек за спрыяньне нелегальнай міграцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць мігрантаў, якія прарваліся ў Нямеччыну празь Беларусь, дасягнула 9,5 тысяч чалавек

У сьвятле ініцыяванага Менскам міграцыйнага крызісу кіраўнікі ўрадаў Польшчы, Літвы і Латвіі абмяркоўваюць магчымасьць запуску артыкулу 4 Паўночнаатлянтычнай дамовы — пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міграцыйны крызіс: Польшча, Літва і Латвія маюць намер зьвярнуцца да артыкулу 4 дамовы NATO

На Расеі ляжыць відавочная адказнасьць за тое, каб націснуць на ўлады Беларусі і заклікаць іх спыніць абвастрэньне крызісу і пачаць дыялёг з апазыцыяй — пра гэта напісала міністарка замежных справаў Вялікай Брытаніі Ліз Трас у аўтарскім артыкуле ў газеце Sunday Telegraph.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніца МЗС Вялікай Брытаніі ўсклала адказнасьць за міграцыйны крызіс на Расею

Сын забітага лібійскага дыктатара Муамара Кадафі 14 лістапада вылучыў сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкія выбары, якія адбудуцца ў наступным месяцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сын Кадафі зарэгістраваўся кандыдатам у прэзыдэнты Лібіі