Ключавыя пункты Кліматычнага пакту Глазга пералічвае BBC: гаворка ідзе аб паступовым скарачэньні аб’ёмаў выкарыстаньня вугалю, павелічэньні фінансавай дапамогі бедным краінам і дзяржавам, якія разьвіваюцца, а таксама аб больш рэгулярным аналізе працы.
Пад гэтымі пунктамі падпісаліся прадстаўнікі 200 краін.
Спрэчкі на саміце выклікаў пункт пра вугаль і яго спажываньне. Першапачаткова пункт плянавалася сфармуляваць як «паступовую адмову», але пад ціскам дэлегацыі Індыі фармулёўка зьмянілася да «паэтапнага скарачэньня». Міністар экалёгіі Індыі растлумачыў: краіны, якія разьвіваюцца, ня могуць абяцаць адмовы ў бягучай эканамічнай сытуацыі, калі прыярытэт нумар адзін — разьвіцьцё і барацьба зь беднасьцю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн абвясьціў пра першы ў сьвеце плян захаваньня лясоўРаней экспэрты ад экалёгіі адзначалі, што не чакаюць ад канфэрэнцыі COP26 прарыву хаця б таму, што ў ёй не прынялі ўдзелу лідэры Расеі і Кітаю — найбуйнейшага пастаўшчыка вуглевадародаў і найбуйнейшага спажыўца вугалю адпаведна.
Прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна крытыкавалі за адсутнасьць дакладнага пляну дзеяньняў, а сам саміт назвалі «павярхоўным».
Паводле высноў Кліматычнай камісіі ААН, нават дасягнутага Парыскімі пагадненьнямі 2015 году стрымліваньня глябальнага пацяпленьня ў межах 1,5 градусу недастаткова для таго, каб пазьбегнуць кліматычнай катастрофы ў наступныя дзесяцігодзьдзі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кліматычны саміт: Мэркель заклікала вызначыць глябальную цану на выкіды вуглякіслага газу