«Паколькі большасьць пасажыраў Cham Wings, якія ляцяць у Менск, зьяўляюцца грамадзянамі Сырыі, авіякампанія Cham Wings прыняла рашэньне прыпыніць палёты ў Нацыянальны аэрапорт Менск ад сёньняшняга дня, 13 лістапада», — дадалі ў кампаніі.
Напяэрэдадні Financial Times паведамляла аб тым, што «Cham Wings» можа патрапіць пад санкцыі праз дачыненьне да міграцыйнага крызісу.
- МЗС Іраку заявіў аб спыненьні наўпроставых авіязносінаў зь Беларусьсю і адклікаў дазвол на працу беларускага ганаровага консула ў Багдадзе, які арганізоўваў палёты Fly Baghdad у Менск
- Авіякампанія «Белавія» спыніла перавозку з Турэччыны ў Менск грамадзян Іраку, Сырыі і Емену. Рашэньне ўступіла ў сілу 12 лістапада.
- Turkish Airlines адмовілася браць грамадзян Сырыі, Іраку і Емену ў самалёты да Менску.
У пятніцу афіцыйная прадстаўніца Эўракамісіі (ЭК) Дана Сьпінант заявіла, што авіякампаніі Іраку і Турэччыны паабяцалі Эўразьвязу прыняць меры, каб блякаваць дастаўку мігрантаў у Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белавія» адказала на пагрозу санкцыяў Эўразьвязу за міграцыйны крызіс«Ірацкія авіялініі» пацьвердзілі ўжо, што не адновяць палёты ў Менск, «Турэцкія авіялініі» прыпыняць продаж квіткоў у адзін канец у Менск і, акрамя таго, забароняць «Белавія» выкарыстоўваць сваю долю рэйсаў у краінах Блізкага Ўсходу для перавозкі мігрантаў», — паведаміла яна, падкрэсьліўшы, што «змаганьне з трафікам людзей цалкам падтрымала Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту IATA».
Прадстаўнік Эўракамісіі Стэфан дэ Кэерсмакер адзначыў, што намесьнік кіраўніка ЭК, эўракамісар у пытаннях абароны эўрапейскага ладу жыцьця Маргарыціс Схінас вядзе цяпер перамовы з авіяперавозчыкамі Эгіпту, Катару, Марока, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і Аману, каб заблякаваць магчымасьці дастаўкі людзей у Менск.
- 15 лістапада кіраўнікі МЗС краін ЭЗ на сустрэчы ў Брусэлі маюць намер абмеркаваць новыя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі, а таксама рыхтуюць чорны сьпіс замежных авіякампаній, якія дастаўляюць мігрантаў зь дзяржаваў Блізкага Ўсходу ў Беларусь для іх далейшага перакіданьня ў раён мяжы з Польшчай.
- Канчатковы сьпіс кіраўнікі МЗС краін ЭЗ абмяркуюць у панядзелак, а ўвядуць санкцыі пасьля каардынацыі ўсіх дзеяньняў з ЗША, Вялікабрытаніяй і Канадай.