Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы: ЭЗ ня можа весьці перамовы з Лукашэнкам


Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа

Эўразьвяз і асобныя яго краіны ня могуць размаўляць зь нелегітымным прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, заявіў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа.

Ён адзначыў, што трэба не размаўляць зь менскім рэжымам, а ўзмацняць жорсткасьць міжнародных санкцый супраць яго.

«Цікава, як можа Эўразьвяз пачаць перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам, калі пасьля выбараў увесь ЭЗ — не асобныя яго краіны — заявіў, што выбары былі незаконнымі, выбары былі непразрыстымі, іх выніку мы не прызнаём. Гэта азначае, што Аляксандар Лукашэнка — нелегітымны прэзыдэнт Беларусі. Эўразьвяз не размаўляе з кіраўнікамі краін, якія зьяўляюцца нелегітымнымі», — заявіў Наўседа інфармацыйнаму парталу 15min.lt.

Ён лічыць, што неабходна даць адпор рэжыму, які стварыў міграцыйны крызіс, і гэты адпор варта ўзмацняць.

«Я мяркую, мы, наадварот, павінны рэагаваць больш жорсткімі санкцыямі, якія закрануць самы стрыжань рэжыму і канкрэтна — гандаль людзьмі або кантрабанду. Так што (санкцыі) арыентаваць на аэрапорты, на авіялініі, які ўцягнутыя ў гэтую нелегальную дзейнасьць», — заявіў прэзыдэнт.

Цяпер ЭЗ абмяркоўвае наступны пакет санкцый у дачыненьні да менскага рэжыму.

Напружаньне на мяжы абвастрылася ў панядзелак, калі некалькі тысяч мігрантаў прыбылі на мяжу з Польшчай. Яны спрабавалі прарвацца ў краіну. У Літве баяцца ўзьнікненьня на мяжы падобнай сытуацыі.

Зь серады ў прымежнай зоне Літвы ўведзенае надзвычайнае становішча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG