Ізраільскія СМІ паведамілі аб затрыманьні ізраільскай адвакаткі ў менскім аэрапорце. У яе знайшлі 6 грамаў марыхуаны.
Жанчыне можа пагражаць ад 3 да 5 гадоў турмы. Паводле затрыманай, канабіс ёй неабходны па мэдычных паказаньнях, піша ізральскае выданьне Ynet.co.il.
У Менск ізраільская адвакатка прыляцела, каб сустрэцца са сваім суайчыньнікам, які наняў яе для аказаньня юрыдычных паслуг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне легалізавалі мэдычны канабіс. Часткова