Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне легалізавалі мэдычны канабіс. Часткова


Акцыя з патрабаваньнем легалізацыі канабісу ў Кіеве, 2019 год
Акцыя з патрабаваньнем легалізацыі канабісу ў Кіеве, 2019 год

Кабінэт міністраў Украіны сваёй пастановай дазволіў абарачэньне на ўкраінскім рынку лекаў, у складзе якіх ёсьць канабіс.

У прыватнасьці, гаворка ідзе пра набінол і набіксмісолс, якія выключаныя зь пераліку наркатычных рэчываў, забароненых у абарачэньні. У аснове гэтых рэчываў — экстракт канабісу.

Згодна з рашэньнем ураду, абарачэньне гэтых рэчываў дазваляецца толькі ў выглядзе лекаў або субстанцый, прызначаных для вытворчасьці такіх прэпаратаў. Гэтыя лекі выкарыстоўваюцца для лячэньня пабочных эфэктаў хіміятэрапіі, а таксама для зьняцьця спазмаў мышцаў пры расьсеяным склерозе.

Ва Ўкраіне шэраг грамадзкіх арганізацый некалькі гадоў патрабавалі ад ураду легалізаваць мэдычны канабіс, каб палегчыць жыцьцё пацыентам, якія пакутуюць на анкалягічныя захворваньні і эпілепсію. Але да гэтай пастановы яны ставяцца скептычна, бо, паводле іх, урад дазволіў толькі вельмі дарагія прэпараты, а найбольш даступны зь іх — эпідыялекс, патрэбны, паводле іх падлікаў, прыкладна 18 тысячам украінскіх дзяцей, — застаўся недаступны.

Камісія ААН у пытаньнях наркатычных рэчываў у сьнежні 2020 году прагаласавала за выключэньне мэдычнага канабісу (а таксама смолаў канабісу) са сьпісу найбольш небясьпечных наркотыкаў. Як паведамляе газэта The New York Times, цяпер марыхуана будзе лічыцца сродкам, якія валодае тэрапэўтычнымі ўласьцівасьцямі. За год да гэтага зьмякчыць клясыфікацыю канабісу рэкамэндавала Сусьветная арганізацыя здароўя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG